-
Пералік арганізацый, якія маюць дачыненне да гандлю людзьмі, падлягае апублікаванню ў "Рэспубліцы", "Народной газете", "Звяздзе"
Пералік арганізацый, якія маюць дачыненне да гандлю людзьмі, падлягае апублікаванню ў газетах "Рэспубліка", "Народная газета", "Звязда". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 427 "Аб парадку вядзення і апублікавання пераліку арганізацый, якія маюць дачыненне да гандлю людзьмі" ад 8 мая 2012 года.
-
Тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі павышана да Br210 тыс.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў пастанову Савета Міністраў нумар 410 "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый" ад 4 мая 2012 года, у якой прадугледжана павышэнне з 1 мая тарыфнай стаўкі першага разраду з Br200 тыс. да Br210 тыс.
-
Kapsch TrafficCom атрымала гарантыі Урада ў выплаце расходаў на сістэму збора платы на дарогах Беларусі
Урад прадаставіў аўстрыйскай кампаніі Kapsch TrafficCom гарантыі ў выплаце расходаў на стварэнне двух першых фаз сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па дарогах Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 2 мая 2012 года № 401.