навіна

ад 24.11.2010

Ход падрыхтоўкі да чацвёртага Усебеларускага народнага сходу разгледжаны на пасяджэнні аргкамітэта

Ход падрыхтоўкі да чацвёртага Усебеларускага народнага сходу разгледжаны на пасяджэнні аргкамітэта

1 2 3 4

Шэраг арганізацыйных пытанняў па падрыхтоўцы да правядзення чацвёртага Усебеларускага народнага сходу разгледжаны 24 лістапада на пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню чацвёртага Усебеларускага народнага сходу. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея.

У прыватнасці, на пасяджэнні аргкамітэта разгледжаны праект праграмы чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, абмеркаваны пытанні гатоўнасці Палаца Рэспублікі да правядзення дадзенага мерапрыемства, арганізацыі аховы грамадскага парадку ў сталіцы ў дні работы форуму, іншыя арганізацыйныя пытанні.

На пасяджэнні таксама заслухана інфармацыя старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб гатоўнасці дэлегацый да ўдзелу ў рабоце чацвёртага Усебеларускага народнага сходу.

Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня. Ён склікаецца з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. У сходзе прымуць удзел 2,5 тыс. чалавек.