Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 19.11.2010

Прыярытэтам у сістэме вышэйшай адукацыі ў наступнай пяцігодцы павінна быць гібкасць у падрыхтоўцы кадраў - В.Бура

Прыярытэтам у сістэме вышэйшай адукацыі ў наступнай пяцігодцы павінна быць гібкасць у падрыхтоўцы кадраў - В.Бура

1 2 3 4

Прыярытэтам у сістэме вышэйшай адукацыі ў наступнай пяцігодцы павінна быць гібкасць у падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы кадраў. Аб гэтым на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыцкім складам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Бура.

"Нацыянальная сістэма вышэйшай адукацыі - важнейшы інструмент развіцця канкурэнтаздольнай інавацыйнай эканомікі. У ліку задач, якія вызначаны ў праекце праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады, - развіццё чалавечага патэнцыялу, прадпрымальніцкая ініцыятыва, інавацыйнае развіццё і структурная перабудова эканомікі, стварэнне новых навукаёмістых і высокатэхналагічных вытворчасцей, рост экспарту тавараў і паслуг, збалансаванасць і эфектыўнасць знешняга гандлю, устойлівае развіццё рэгіёнаў, эфектыўны аграпрамысловы комплекс. Усе гэтыя задачы накіраваны на павышэнне якасці і ўзроўню жыцця. І, безумоўна, да вышэйшай школы ў іх вырашэнні таксама прад'яўляюцца асаблівыя патрабаванні па падрыхтоўцы кадраў - высокакваліфікаваных, запатрабаваных спецыялістаў. Таму ў сферы адукацыі асноўным прыярытэтам, нараўне з павышэннем якасці адукацыі, павінна стаць стварэнне гібкай сістэмы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў", - падкрэсліў Намеснік Прэм'ер-міністра.

У цэлым, адзначыў Віктар Бура, за апошнія 15 гадоў у Беларусі колькасць студэнтаў на 10 тыс. насельніцтва павялічылася да 447 чалавек. Па еўрапейскіх крытэрыях гэта высокі ўзровень.

Ен падкрэсліў што, далейшаму развіццю школы вышэйшай адукацыі ў Беларусі будзе ўдзелена самая пільная ўвага. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады прадугледжвае вырашэнне ў сферы адукацыі такіх сістэмных задач, як павышэнне кадравага патэнцыялу, аптымізацыя аб'ёмаў, структур і падрыхтоўкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі эканомікі і сацыяльнай сферы, укараненне сучасных тэхналогій, інтэграцыя навукі, навукі і вытворчасці, далучэнне да Балонскага працэсу. Для павышэння якасных паказчыкаў у сферы адукацыі плануецца ўкараніць сістэму ВНУ менеджменту якасці.

У Беларусі 55 ВНУ прапануюць навучанне па 437 спецыяльнасцях. У 2010 годзе студэнтамі ВНУ сталі амаль 93 тыс. чалавек. Да 2014 года доля спецыялістаў з вышэйшай інжынерна-тэхнічнай адукацыяй павінна дасягнуць прыблізна 28 працэнтаў, што будзе адпавядаць структуры прафесійнай адукацыі ў еўрапейскіх краінах.

Сустрэча Намесніка Прэм'ер-міністра са студэнтамі і выкладчыцкім складам БрДТУ мела дзелавы і канструктыўны характар. Замест запланаваных 30 мінут Віктар Бура размаўляў са студэнтамі паўтары гадзіны. Ён расказаў аб перспектыўных планах развіцця рэспублікі ў бліжэйшай пяцігодцы, адказаў на пытанні студэнтаў. Намеснік Прэм'ер-міністра азнаёміўся з работай ВНУ: наведаў лабараторыі, выстаўку інавацыйных распрацовак універсітэта і студэнцкіх работ.

Праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады вызначае важныя крытэрыі, накіраваныя на паляпшэнне якасных паказчыкаў эканомікі і ўзроўню жыцця насельніцтва. Такое меркаванне ў гутарцы з журналістамі выказаў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Бура па заканчэнні сустрэчы са студэнтамі і выкладчыцкім складам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Віктар Бура падкрэсліў, што ў мінулым пяцігоддзі рэспублікай дасягнуты дастаткова высокія тэмпы развіцця. Беларусь істотна рушыла наперад па шляху стварэння інавацыйнай эканомікі: паскоранымі тэмпамі асвойваецца выпуск новай высакаякаснай прадукцыі, актыўна праводзіцца мадэрнізацыя электраэнергетыкі, у краіне з'явіліся міні-ГЭС, а таксама міні-ЦЭЦ, якія працуюць на мясцовых відах паліва.

Мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка па павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва дала магчымасць павялічыць рэальныя грашовыя даходы насельніцтва: за бягучае пяцігоддзе рэальная заработная плата ўзрасла на 59 працэнтаў, пенсія па ўзросту - на 58 працэнтаў. Рэгіструемае беспрацоўе засталося на ўзроўні меншым за 1 працэнт. Удалося запаволіць скарачэнне колькасці насельніцтва, зменшылася дзіцячая смяротнасць - з 2005 года ў 1,7 раза, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам у краінах СНД.

Разам з тым, як адзначыў Намеснік Прэм'ер-міністра, у завяршаемай пяцігодцы не ўдалося ў поўнай меры вырашыць шэраг праблем, якія аказваюць стрымальны ўплыў на дынамічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. "Інавацыі, актыўныя тэхналагічныя прарывы, накіраваныя на зніжэнне матэрыяла- і энергаёмістасці выпускаемай прадукцыі - недахоп работы ў гэтай сферы пакуль яшчэ перашкаджае быць запатрабаванымі, канкурэнтаздольнымі на рынках. У нас пакуль яшчэ даволі вялікія затраты, з якімі нельга мець добрую эканоміку", - растлумачыў Віктар Бура.

Дзяржаўная палітыка ў 2011-2015 гадах будзе накіравана на вырашэнне гэтых праблем і пераадоленне абмежаванняў эканамічнага росту, што дасць магчымасць забяспечыць устойлівыя тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і істотнае павышэнне ўзроўню дабрабыту насельніцтва ў сярэднетэрміновай перспектыве. Асаблівае месца ў вырашэнні пастаўленых задач адводзіцца айчыннай вышэйшай школе. Краіне патрэбны высокакваліфікаваныя кадры, уласныя навуковыя і тэхнічныя распрацоўкі. "Усё гэта павінна даць той вынік, на які мы разлічваем", - падкрэсліў Віктар Бура.