Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 18.11.2010

Каля 20 пагадненняў на $2,7 млрд. падпісана на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Франкфурце-на-Майне – С.Сідорскі

Каля 20 пагадненняў на $2,7 млрд. падпісана на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Франкфурце-на-Майне – С.Сідорскі

1 2 3 4 5 6 7 8 9

Каля 20 інвестыцыйных пагадненняў на суму $2,7 млрд. было падпісана на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Франкфурце-на-Майне. Аб гэтым паведаміў 18 лістапада Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі, падводзячы вынікі форуму.

"Учора падпісана 20 пагадненняў, яны датычацца як развіцця эканомікі Беларусі з удзелам нямецкага капіталу, так і з удзелам капіталу іншых краін ЕС", – сказаў прэм'ер-міністр. У якасці прыкладу буйных праектаў Сяргей Сідорскі назваў будаўніцтва новага лістапракатнага завода ў Жлобіне сумесна з італьянскай кампаніяй. Ужо ў бліжэйшыя месяцы будзе падрыхтаваны бізнес-план гэтага праекта са строгім графікам будаўніцтва. Плануемы аб'ём інвесціравання – 0,6-1 млрд. еўра.

Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб стварэнні яшчэ адной вытворчасці шкла ў Гомелі.

Таксама было падпісана пагадненне аб будаўніцтве здабыўнога прадпрыемства ў Смаргоні з аб'ёмам інвестыцый 200 млн. еўра. Плануецца, што ўся вырабляемая на ім прадукцыя будзе экспартавацца.

Акрамя буйных праектаў аблвыканкамамі і міністэрствамі былі падпісаны пагадненні на меншыя сумы, тым не менш яны таксама дадуць развіццё эканоміцы Беларусі.

Асаблівую ўвагу Прэм'ер-міністр звярнуў на тое, што ўчора адбыліся яго сустрэчы з прадстаўнікамі банкаўскай супольнасці. Прэм'ер-міністр дадаў: "Праз банкі мы выйшлі на такія буйныя кампаніі, як "Сіменс", "Клаас", Еўрапейскую калійную кампанію, якія ўнеслі шэраг інвестыцыйных прапаноў Беларусі".

Усяго на форуме Беларуссю было прэзентавана больш як 140 праектаў.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што першапачаткова выбіралі месца правядзення форуму з пяці гарадоў, спыніліся на Франкфурце-на-Майне, таму што тут праходзіць Еўрапейскі фінансавы тыдзень. У рамках гэтага тыдня прайшла прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцей Беларусі.

"Мы былі прыемна здзіўлены, што на форуме прысутнічалі больш як 700 прадстаўнікоў розных кампаній з 36 краін свету, – падзяліўся Прэм'ер-міністр. – Інвестыцыйны форум Беларусі ў Франкфурце-на-Майне выклікаў непадробленую цікавасць".

18 лістапада Сяргей Сідорскі таксама наведаў хімічны завод кампаніі BASF.

Адным з пытанняў наведвання гэтага прадпрыемства стала пашырэнне хімічных магчымасцей Беларусі. BASF – гэта буйны комплекс, які сёння з'яўляецца лідарам па вытворчасці нафтахімічных вырабаў.

"Тут з адной тоны нафты атрымліваюць больш як 8 тыс. назваў хімічнай прадукцыі. На беларускіх прадпрыемствах такога няма", – адзначыў Сяргей Сідорскі. І аб'ёмы хімічнай прадукцыі, што выпускаецца на беларускіх прадпрыемствах, значна меншыя. "Гэта нельга параўнаць з тым аб'ёмам, які можна выпускаць на такіх хімічных прадпрыемствах", – адзначыў Прэм'ер-міністр.

Таму неабходна прааналізаваць магчымасці пераносу ліцэнзійных тэхналогій на беларускія хімічныя прадпрыемствы, каб за кароткі прамежак часу разам з гэтай кампаніяй пачаць выпускаць канкурэнтны прадукт, які будзе працаваць на рынках Мытнага саюза, за межамі краіны, адзначыў Сяргей Сідорскі.

Кампанія BASF утворана ў 1865 годзе. Цяпер з'яўляецца вядучым хімічным канцэрнам у свеце і аб'ядноўвае 385 прадпрыемстваў. У 2009 годзе абарот канцэрна склаў 50,7 млрд. еўра.

У 1992 годзе было адкрыта прадстаўніцтва BASF у Беларусі. Прадстаўніцтва аказвае паслугі па ўстанаўленню і падтрыманню кантактаў паміж канцэрнам і беларускімі партнёрамі, ажыццяўляе суправаджэнне кантрактаў, аказвае дапамогу пры арганізацыі тэхнічнага сэрвісу пры выкарыстанні прадуктаў BASF. Самастойнай гаспадарчай дзейнасці прадстаўніцтва не вядзе. На тэрыторыі Беларусі кампанія працуе амаль з 80 суб'ектамі гаспадарання. Хімічная сыравіна вытворчасці BASF пастаўляецца на прадпрыемствы канцэрна "Белнафтахім", МАЗ, "Атлант". Кампанія займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку па пастаўках сродкаў аховы раслін.

У 2009 годзе паміж канцэрнам "Белнафтахім" і BASF падпісана пагадненне аб намерах па развіццю супрацоўніцтва ў нафтахімічнай і хімічнай галінах.

У 2010 годзе падпісаны ліцэнзійныя пагадненні на вытворчасць прадукцыі па тэхналогіі BASF з ААТ "Лакафарба" (вытворчасць поліўрэтанавай эмалі) і Гомельскім хімічным заводам (вытворчасць сродкаў аховы раслін).