Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 11.07.2008

Беларусь і Турцыя маюць вялікі патэнцыял для павелічэння тавараабароту


Беларусь і Турцыя маюць вялікі патэнцыял для павелічэння тавараабароту

Беларусь і Турцыя маюць вялікі патэнцыял для павелічэння тавараабароту. Аб гэтым заявіў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на сустрэчы з турэцкай дэлегацыяй, якую ўзначальвае дзяржсакратар па знешняму гандлю Тунджэр Каялар. "За 5 гадоў наш тавараабарот павялічыўся у 4 разы, але гэтая лiчба адносная. Зо 2007 год ён склаў $260 млн., гэта вельмі мала для такіх краін, як Беларусь і Турцыя", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. "З другога боку, у краін ёсць вялікі патэнцыял для таго, каб павялічыць аб'ём тавараабароту ў разы літаральна на працягу 2-3 гадоў.

Цяпер настаў той спрыяльны перыяд, калі мы можам гэта зрабіць сапраўды хутка і эфектыўна", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Уладзімір Сямашка таксама паведаміў, што эканоміка Беларусі развіваецца актыўна. Апошнія 4 гады ВУП павялічваўся ў сярэднім на 9,7 працэнта, у гэтым годзе прырост складзе 10,4 працэнта. Тэмп росту ВУП на ўзроўні 110-111 працэнтаў плануецца захаваць і ў бліжэйшыя гады. Сярэдні тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал захоўваецца на ўзроўні 125 працэнтаў штогод.

"Такія тэмпы эканамічнага развіцця сведчаць аб тым, што эканоміка Беларусі вельмі ўспрымальная для павелічэння тавараабароту, паступлення інвестыцыйнага капіталу", - сказаў першы віцэ-прэм'ер. Ён таксама адзначыў актыўнасць турэцкіх бізнесменаў і паведаміў аб тым, што цяпер у стадыі распрацоўкі знаходзяцца па меншай меры 4 беларуска-турэцкія інвестыцыйныя праекты.

Аб'ём беларуска-турэцкага тавараабароту за 2007 год склаў $206,8 млн. і павялічыўся ў параўнанні з 2006 годам на 35 працэнтаў. Экспарт вырас на 75,3 працэнта, імпарт - на 21,4 працэнта. У 2008 годзе ўпершыню за апошнія 5 гадоў Беларусь выйшла на ўстойлівае дадатнае сальда ў гандлі з Турцыяй, якое склала па выніках студзеня-красавіка $17,2 млн. (за аналагічны перыяд 2007 года сальда было адмоўнае - $12,7 млн.). Да 90 працэнтаў беларускага экспарту ў Турцыю складаюць стальныя загатоўкі, калійныя ўгнаенні, ільняныя тканіны, сінтэтычныя і штучныя ніці, сінтэтычныя валокны.

У Беларусі на 1 студзеня 2008 года было зарэгістравана 27 прадпрыемстваў з удзелам турэцкага капіталу, у тым ліку 4 сумесныя кампаніі і 23 замежныя.