Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 09.07.2008

Беларусь плануе падвоіць здабычу нафты ў Венесуэле ў будучым годзе і давесці яе да 2 млн.т у год

Беларусь плануе падвоіць здабычу нафты ў Венесуэле ў будучым годзе і давесці яе да 2 млн.т у год

Беларусь плануе падвоіць здабычу нафты ў Венесуэле ў будучым годзе і давесці яе да 2 млн.т у год. Аб гэтым заявіў Першы намесік Прэм'ер-мiнiстра Беларусі Уладзімір Сямашка 8 ліпеня ў Палацы Рэспублікі на ўрачыстым вечары з нагоды Дня Незалежнасці Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што беларуска-венесуэльскія адносіны развіваюцца вельмі дынамічна. За два гады яны істотна рушылі наперад. На думку першага віцэ-прэм'ера, асноватворным у двухбаковым супрацоўніцтве стаў візіт у Беларусь Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса ў 2006 годзе. Другі раз венесуэльскі лідэр наведаў Беларусь праз год. Візіты садзейнічалі развіццю актыўнага дыялога паміж дзяржавамі па ўсіх напрамках. Але сапраўды пераломны момант у супрацоўніцтве настаў, калі ў снежні мінулага года адбыўся візіт у Каракас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Тады былі падпісаны важныя двухбаковыя дакументы і, самае галоўнае, створана сумеснае прадпрыемства па здабычы нафты.

"СП працуе з апярэджаннем графіка, што сведчыць аб паспяховай рэалізацыі гэтага праекта на дзвюх нафтавых свідравінах. Цяпер размова ідзе аб пашырэнні здабычы нафты ў Венесуэле беларускім бокам", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Ён таксама паведамiў аб пачатку функцыянавання стратэгічнага фонду па сумеснаму развіццю Беларусі і Венесуэлы, на кошт якога паступілі першыя $90 млн.

Стратэгічны фонд па сумеснаму развіццю Беларусі і Венесуэлы павінен фінансаваць сумесныя праекты ў розных сферах. Першапачатковы аб'ём фонду складае $500 млн.

Як падкрэсліў Уладзімір Сямашка, цяпер Беларусь і Венесуэла рэалізуюць сумесныя праекты ў розных галінах. Самая галоўная - гэта нафтавая галіна. Паспяхова працуе ў Венесуэле СП па сейсмаразведцы. Бакі пачалі ўжо рэалізацыю дасягнутых прэзідэнтамі дзвюх краін дамоўленасцей па стварэнню СП па вытворчасці беларускай тэхнікі, будматэрыялаў.

Беларускія спецыялісты плануюць газіфікаваць рэгіёны Венесуэлы, ствараць там аграгарадкі. Адпаведныя дакументы падпісаны. Уладзімір Сямашка акцэнтаваў увагу на прыярытэтнасці развіцця сувязей Беларусі з Венесуэлай.