Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 27.06.2008

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы

27 чэрвеня 2008 г. у г. Маскве адбылося чарговае пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі перакананы, што тавараабарот Беларусі і Расіі ў гэтым годзе перасягне рубеж $30 млрд. Аб гэтым ён заявіў сёння ў ходзе сустрэчы са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным перад пасяджэннем Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы з удзелам членаў дэлегацыі дзвюх краін. Сяргей Сідорскі нагадаў, што ў мінулым годзе беларуска-расійскі тавараабарот дасягнуў $26 млрд., а за чатыры месяцы бягучага года гэты паказчык ужо склаў $11 млрд. Прэм'ер-міністр Беларусі падзякаваў Уладзіміру Пуціну за тую ўвагу, якую ён заўсёды ўдзяляе развіццю беларуска-расійскіх адносін.

"Асабліва за апошнія два-тры гады адбыліся сур'ёзныя зрухі ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Ён адзначыў, што больш актыўна пачалі працаваць беларуска-расійскія двухбаковыя групы, часцей сталі сустракацца міністры дзвюх краін. "Важна, што акрамя прамых паставак прадукцыі мы выходзім на развіццё кааперацыйных сувязей", - дадаў беларускі Прэм'ер-міністр.

На думку Прэм'ер-міністра Беларусі, асноўным вынікам супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў першым паўгоддзі 2008 года стаў рост эканамічнага ўзаемадзеяння.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што за 4 месяцы гэтага года беларуска-расійскі тавараабарот павялічыўся на 60 працэнтаў у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Пры гэтым двухбаковыя адносіны будуюцца не толькі на дагаворных абавязацельствах, але і на развіцці кааперацыі, адзначыў ён. "Больш як 6 тыс. прадпрыемстваў Беларусі і Расіі працуюць у цеснай кааперацыі", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Усё гэта сведчыць аб умацаванні эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы, падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

У ходзе сустрэчы ў Маскве з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім кіраўнік расійскага Кабінета Міністраў Уладзімір Пуцін заявіў, што беларускі напрамак знешняй палітыкі заўсёды быў асноўным для Расіі, ён застаецца ім і цяпер.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што Беларусь і Расія прадаўжаюць актыўна працаваць па ўсіх напрамках, перш за ўсё гэта адчуваецца ў гандлёва-эканамічнай сферы. Калі ў мінулым годзе беларуска-расійскі тавараабарот павялічыўся ў параўнанні з 2006 годам на 30 працэнтаў, то за 4 месяцы гэтага года прырост склаў 60 працэнтаў. "Гэта сведчыць аб тым, што нашы намаганні прыносяць рэальныя вынікі", - перакананы Уладзімір Пуцін.

"Нам ёсць чым ганарыцца не толькі ў двухбаковым супрацоўніцтве, але і ў развіцці нашых краін", - сказаў Уладзімір Пуцін, дадаўшы, што Беларусь і Расія ў двухбаковым супрацоўніцтве будуць удзяляць першараднае значэнне як эканоміцы, так і сацыяльнай сферы.

Адкрываючы пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што Урады дзвюх краін гатовы прадставіць 10-15 праграм у высокатэхналагічных сферах, якія дадуць магчымасць Беларусі і Расіі зрабіць значны прарыў у гэтым напрамку. На думку Прэм'ер-міністра Беларусі, ў рамках Саюзнай дзяржавы актыўна рэалізуюцца вытворчыя праграмы, якія даюць значны эфект.


Па выніках праведзенага пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што бюджэт Саюзнай дзяржавы ў 2009 годзе будзе павялічаны мінімум на 25 працэнтаў.

Сяргей Сідорскі таксама падкрэсліў, што саюзны бюджэт павінен быць напоўнены канкрэтным зместам.

На пасяджэнні саюзнага Саўміна вялікая ўвага была ўдзелена сумесным вытворчым праграмам. "Узаемны тавараабарот павінен быць падмацаваны саюзнымі праграмамі", - сказаў Сяргей Сідорскі. Паводле яго слоў, на пасяджэнні былі разгледжаны новыя праграмы ў сферы мікраэлектронікі, вытворчасці вялікіх інтэгральных схем, кампазіцыйных палімерных матэрыялаў. Абмяркоўваліся таксама транспартныя, мытныя і іншыя пытанні, якія, паводле слоў беларускага прэм'ера, дадуць новы імпульс развіццю інтэграцыйных працэсаў.