Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 28.05.2008

Беларусь і Куба маюць намер пашыраць двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва


Беларусь і Куба маюць намер пашыраць двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Беларусь і Куба маюць намер пашыраць двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Аб гэтым было заяўлена сёння ў Мінску на сустрэчы Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Віктара Буры з міністрам транспарту Рэспублікі Куба Хорхе Луісам Сіерам.

Бакі адзначылі, што Куба - важны гандлёвы партнёр Рэспублікі Беларусь у Лацінскай Амерыцы. Па аб'ёму беларускага экспарту Куба знаходзіцца на чацвёртым месцы сярод краін рэгіёну пасля Бразіліі, Венесуэлы і Калумбіі.

У першым квартале 2008 года двухбаковы тавараабарот у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас амаль у сем разоў і склаў $10,1 млн. Беларускі экспарт на Кубу павялічыўся на 670 працэнтаў да $9,2 млн. Яго аснову склалі пастаўкі калійных угнаенняў ($4,7 млн.), трактароў ($2,4 млн.), грузавых аўтамабіляў ($1 млн.), рухавікоў унутранага згарання ($0,5 млн.). Імпарт у параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года павялічыўся амаль у 10 разоў і дасягнуў $0,9 млн. Асноўныя артыкулы імпарту - цукар-сырэц і вакцыны.

Пашырэнню эканамічных кантактаў Беларусі і Кубы садзейнічала правядзенне ў сакавіку 2008 года ў Гаване VIII пасяджэння Беларуска-кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. У ходзе пасяджэння камісіі былі вызначаны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння, пры гэтым адзначана, што адной з асноўных галін супрацоўніцтва можа стаць транспартная сфера.

Міністэрства транспарту Кубы мае вострую патрэбнасць у аднаўленні аўтамабільнага (пасажырскага і грузавога), чыгуначнага і марскога транспарту. У адпаведнасці з праграмай мадэрнізацыі аўтобуснай тэхнікі ў бліжэйшыя 3 гады Куба плануе закупіць да 1500 гарадскіх аўтобусаў. Для аказання транспартных паслуг насельніцтву ў гарыстай мясцовасці ў 2008 годзе намечана набыць да 200 шматпланавых грузавых аўтамабіляў (перавозка людзей і грузаў) на суму да $10 млн. Краіна мае намер накіраваць значныя ўкладанні таксама ў аўтатранспартную інфраструктуру (будаўніцтва дарог, чыгуначных пуцей, пастаўкі партовага і іншага абсталявання транспартнай сферы). У цэлым на працягу бліжэйшых пяці гадоў Куба плануе інвесціраваць у транспартную сферу да $2 млрд.