Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 27.05.2008

ААН чакае новага вітка ў адносінах з Беларуссю


ААН чакае новага вітка ў адносінах з Беларуссю

ААН чакае новага вітка ў адносінах з Беларуссю. Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага сакратара ААН, генеральны дырэктар аддзялення ААН у Вене, выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці Антоніо Марыя Коста сёння на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Мэтай візіту ў Беларусь з'яўляецца абмеркаванне магчымасці больш цеснага двухбаковага супрацоўніцтва, адзначыў Антоніо Марыя Коста. "Можа быць зроблены пэўны прарыў у нашых адносінах", - сказаў ён.

Намеснік генеральнага сакратара ААН падзякаваў Ураду Беларусі за актыўны ўдзел у барацьбе з гандлем людзьмі. Гэта праблематыка будзе абмяркоўвацца на Генеральнай асамблеі ААН.

Антоніо Марыя Коста таксама адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі гэтай сустрэчы і ў цэлым эфектыўнае ўзаемадзеянне беларускага боку з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці.