Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з ЕЭК ААН у сферы транспарту і інавацый

Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з ЕЭК ААН у сферы транспарту і інавацый

Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з ЕЭК ААН у сферы транспарту, энергетыкі, экалогіі, інавацыйнага развіцця. Аб гэтым паведаміў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з Намеснікам Генеральнага сакратара ААН - Выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ААН Маракам Бэлькам. Беларусь - паўнапраўны член ЕЭК ААН з моманту стварэння камісіі ў 1947 годзе. Супрацоўніцтва ажыццяўлялася на працягу ўсяго перыяду дзейнасці арганізацыі. Паводле слоў Прэм'ера, у апошнія гады ўзаемадзеянне актывізавалася, пашырыліся кантакты на двухбаковым узроўні. Станоўчую ролю адыграў першы афіцыйны візіт у Беларусь Выканаўчага сакратара ЕЭК ААН Дануты Хюбнер, які прайшоў у ліпені 2001 года.

У сваю чаргу Марак Бэлька падзякаваў Прэм'ер-міністру за запрашэнне прыехаць з візітам у Беларусь. Ён адзначыў, што ЕЭК была і застаецца "адным з мастоў паміж Захадам і Усходам". Дзейнасць Еўрапейскай эканамічнай камісіі накіравана, у першую чаргу, на стымуляванне эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Выканаўчы сакратар ЕЭК назваў Беларусь адной з самых актыўных удзельніц Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Ён таксама назваў прыярытэтныя праграмы ў супрацоўніцтве - гэта сферы транспарту, гандлю, інавацыі.

Паводле слоў Марака Бэлькі, праграма візіту ў Беларусь вельмі насычаная. Трэба разгледзець розныя праекты, падрабязна абмеркаваць магчымасці пашырэння работы ЕЭК у Беларусі.

Што датычыцца ўдзелу ў сустрэчы Кіраўнікоў урадаў СНД, то кіраўнік ЕЭК назваў гэта магчымасцю пашырыць кантакты, уплыў ЕЭК у краінах з пераходнай эканомікай.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/2802
надрукаваць