Казахстан у адносінах з Беларуссю бачыць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва


Казахстан у адносінах з Беларуссю бачыць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва

Кіраўнікі ўрадаў усіх 12 краін СНД будуць удзельнічаць 23 мая ў Савеце кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СКУ СНД) у Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з Намеснікам Прэм'ер-міністра Казахстана Умірзакам Шукеевым.

"Мы маем пацвярджэнне, што Кіраўнікі ўрадаў усіх краін СНД прымуць удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Мінску", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Ён адзначыў, што заўтра будзе прапанаваны шэраг ініцыятыў па стратэгіі эканамічнага развіцця СНД, якія можна і трэба рэалізаваць у Садружнасці. Перш за ўсё яны датычацца пытанняў транспартнай інфраструктуры, інтэлектуальнай уласнасці, а таксама развіцця СНД у цэлым.

Сяргей Сідорскі выказаў надзею, што маючае адбыцца пасяджэнне СКУ будзе чарговым крокам для далейшага канструктыўнага развіцця Садружнасці.

Намеснік Прэм'ер-міністра Казахстана Умірзак Шукееў падкрэсліў, што ўсе пытанні, якія ўключаны ў парадак дня маючага адбыцца пасяджэння, падтрымліваюцца казахстанскім бокам. "Усе пытанні актуальныя, адпавядаюць інтарэсам нашых эканомік. Думаю, мы зоймем канструктыўную пазіцыю па іх", - сказаў віцэ-прэм'ер Казахстана.

На пасяджэнне СКУ СНД плануецца разгледзець 20 пытанняў. Галоўным будзе абмеркаванне выканання даручэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў ад 5 кастрычніка 2007 года і праведзенага ў лістападзе Савета кіраўнікоў урадаў па выпрацоўцы праекта стратэгіі эканамічнага развіцця СНД. Плануецца разгледзець таксама прапановы ў сферы ўзгодненай транспартнай палітыкі і сумесныя меры па павышэнню харчовай бяспекі Садружнасці.

Асаблівую сацыяльную значнасць будзе мець разгляд праекта плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання 65-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У сувязі з гэтым будзе абмеркаваны шэраг дакументаў, у прыватнасці, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пагадненне аб узаемным прызнанні правоў на льготны праезд для інвалідаў і ўдзельнікаў ВАВ. Для шэрага дзяржаў на маючам адбыцца пасяджэнні прынцыповым будзе абмеркаванне Канвенцыі аб прававым статусе працоўных-мігрантаў і членаў іх сем'яў у дзяржавах - удзельніцах Садружнасці. Будуць разгледжаны і іншыя пытанні.

Казахстан у адносінах з Беларуссю бачыць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Казахстана Умірзак Шукееў сёння на сустрэчы ў Мінску з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

"На пасяджэнні сумеснай міжурадавай камісіі мы абмеркавлі напрамкі, дзе можам прадукцыйна працаваць. Гэта сельгасмашынабудаванне, хімічная прамысловасць (калійныя ўгнаенні), прадукты харчавання (цукар). Думаю, мы можам намеціць шэраг новых напрамкаў супрацоўніцтва і рухацца канструктыўна ў іх развіцці", - сказаў Умірзак Шукееў.

Віцэ-прэм'ер Казахстана таксама выказаў перакананасць у тым, што бакі з гэтых двухбаковых адносін змогуць атрымаць максімальную карысць.

У 2007 годзе тавараабарот Беларусі з Казахстанам склаў $513 млн. і павялічыўся ў параўнанні з 2006 годам на 53,7 працэнта. Экспарт дасягнуў $361,3 млн. (павялічыўся на 39,3 працэнта), імпарт - $151,7 млн. (павялічыўся ў 2 разы). Сальда склалася дадатнае ў памеры $209,5 млн.

За студзень-сакавік 2008 года тавараабарот знізіўся на 5,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў $104,4 млн. Экспарт зменшыўся на 4,3 працэнта да $67,5 млн. Сальда склалася дадатнае - $30,6 млн.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/2804
надрукаваць