Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 21.05.2008

Беларусь і Іран паскораць рэалізацыю праекта па распрацоўцы нафтавага радовішча Джафеір

Беларусь і Іран паскораць рэалізацыю праекта па распрацоўцы нафтавага радовішча Джафеір

Беларусь чакае ад іранскага боку больш актыўных дзеянняў па рэалізацыі сумесных праектаў. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з міністрам прамысловасці і шахт Ірана Алі Акбарам Мехраб'янам. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, Іран і Беларусь павінны больш актыўна пачынаць рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей. "Маючы даручэнне прэзідэнта Беларусі, пры выбары партнёра мы аддалі перавагу іранскаму бізнесу. Таму мы разлічваем на такія ж адносіны з іранскім бокам, у прыватнасці, па развіццю нафтавага радовішча Джафеір", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

Сяргей Сідорскі таксама нагадаў, што ёсць намеры па рэалізацыі ў Беларусі праекта вытворчасці легкавых аўтамабіляў, па выпуску грузавых аўтамабіляў у Іране. Шэраг іранскіх кампаній выказалі намер удзельнічаць у развіцці лагістыкі ў Беларусі, у прыватнасці, у СЭЗ "Мінск". Таксама ёсць зацікаўленасць у супрацоўніцтве па рэканструкцыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, будаўніцтву гасцінічнага комплексу. Адным з перспектыўных буйных праектаў у энергетыцы з'яўляецца будаўніцтва ГЭС у Гродне.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў: "Настаў час вызначыцца з тэрмінамі рэалізацыі праектаў як у Іране, так і на тэрыторыі Беларусі". Таксама кіраўнік беларускага Урада адзначыў, што ў маі беларускі бок гатовы ўкласці фінансавыя сродкі ў нафтавае радовішча ў Іране і вельмі зацікаўлены, каб гэты праект рэалізоўваўся неадкладна. Сяргей Сідорскі запэўніў, што беларускі Урад прымае ўсе меры, каб намечаныя праекты ажыццявіліся ў тэрмін.

У цэлым у беларуска-іранскага супрацоўніцтва ёсць добрая платформа, падкрэсліў ён.

У сваю чаргу Алі Акбар Мехраб'ян падкрэсліў, што візіт іранскай дэлегацыі ў Беларусь надасць штуршок рэалізацыі дасягнутых раней дамоўленасцей. Сёння іранскія спецыялісты правялі ўжо два раунды перагавораў з міністрам прамысловасці Беларусі Анатолем Русецкім, вызначылі стрымліваючыя фактары і праблемныя пытанні.

Тавараабарот Беларусі і Ірана за студзень - сакавік 2008 года склаў $15,8 млн., што на 30,3 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Экспарт склаў $13,8 млн., імпарт - $2 млн. Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Іран у мінулым годзе былі сінтэтычныя валокны, кар'ерныя самазвалы, калійныя ўгнаенні, кордныя тканіны, станкі і прыстасаванні да іх, падшыпнікі і іншая прадукцыя. З Ірана ў Беларусь у асноўным імпартаваліся камплектуючыя ў рамках зборачнай вытворчасці аўтамабіляў Samand, прадукты харчавання, вырабы з пластмас і тавары медыцынскага прызначэння.-0-

Праект па распрацоўцы вытворчым аб'яднаннем "Беларуснафта" нафтавага радовішча Джафеір у Іране атрымае паскоранае развіццё. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр прамысловасці і шахт Ірана Алі Акбар Мехраб'ян, каменціруючы вынікі яго сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

"Мы дамовіліся аб паскарэнні рэалізацыі нафтавага праекта на тэрыторыі Ірана", - сказаў Алі Акбар Мехраб'ян. Пры гэтым ён адзначыў, што папярэдне праект павінен быць зацверджаны эканамічнай камісіяй Ірана, і запэўніў, што гэта адбудзецца ў бліжэйшы час.