Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 21.04.2008

"Славянскі базар у Віцебску" ў 2008 годзе чакае ўдзельнікаў з амаль 40 краін


"Славянскі базар у Віцебску" ў 2008 годзе чакае ўдзельнікаў з амаль 40 краін

У XVII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" чакаецца ўдзел амаль 40 краін. Аб гэтым паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец.

Геаграфія гэтага форуму пастаянна пашыраецца. У ім прымаюць удзел госці з еўрапейскіх краін, краін Лацінскай Амерыкі, Азіі, з ЗША, Канады, Кітая, Аўстраліі, не гаворачы ўжо пра рэспублікі былога Савецкага Саюза.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што цяпер сканцэнтравана ўвага на падрыхтоўцы цікавай праграмы. Адной з запамінальных падзей будзе, у прыватнасці, адкрыццё ў Віцебску Алеі зорак. Гэта будзе садзейнічаць больш частым візітам артыстаў у Віцебск, лічыць Аляксандр Косінец. Тым больш што абмяжоўвацца арганізацыяй на пляцоўцы Летняга амфітэатра толькі канцэртаў на працягу дзесяці фестывальных дзён нельга. Трэба развіваць шоу-бізнес і запрашаць вядомых спевакоў на віцебскую сцэну на працягу пяці месяцаў у год.

Аляксандр Косінец таксама дадаў, што вялікая ўвага надаецца падтрымцы беларускіх артыстаў: па даручэнню Урада Міністэрства культуры пераглядае сістэму ганарараў.