Тавараабарот Беларусі і Падмаскоўя ў 2008 годзе плануецца павялічыць да $3 млрд.


Тавараабарот Беларусі і Падмаскоўя ў 2008 годзе плануецца павялічыць да $3 млрд.

Тавараабарот Беларусі і Падмаскоўя ў 2008 годзе намечана давесці да $3 млрд. Аб гэтым паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках праведзенага сёння ў падмаскоўным горадзе Даўгапрудны пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтву Беларусі і Маскоўскай вобласці.

У 2007 годзе тавараабарот Беларусі і Падмаскоўя дасягнуў амаль $2 млрд., павялічыўшыся ў параўнанні з 2006 годам на 42,1 працэнта. Пры гэтым за першыя два месяцы бягучага года аб'ём узаемнага гандлю склаў $364,1 млн. (рост на 53,6 працэнта).

Андрэй Кабякоў адзначыў, што ўзровень гандлю з Маскоўскай вобласцю цалкам супастаўны з тавараабаротам Беларусі з некаторымі краінамі-суседзямі. Пры гэтым супрацоўніцтва з Падмаскоўем не замыкаецца толькі на гандлі, цяпер вядзецца актыўная работа па стварэнню гандлёва-сэрвісных цэнтраў беларускай тэхнікі. Андрэй Кабякоў прывёў адзін красамоўны прыклад: дзякуючы адкрыццю ў канцы 2007 года ў Раменскім раёне Маскоўскай вобласці дылерскага цэнтра МТЗ у студзені-лютым экспарт трактароў у Падмаскоўе павялічыўся ў 265 разоў.

"Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва - гэта аснова ўзаемаадносін з Расіяй, а Падмаскоўе - адзін з галоўных гандлёвых партнёраў Беларусі ў Расіі", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/2827
надрукаваць