Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 15.02.2008

У стварэнне новай вытворчасці на ААТ "Гомельшкло" ў 2008 годзе будзе інвесціравана Br201 млрд.

У стварэнне новай вытворчасці на ААТ "Гомельшкло" ў 2008 годзе будзе інвесціравана Br201 млрд.

На стварэнне вытворчасці ліставога паліраванага шкла на ААТ "Гомельшкло" ў гэтым годзе плануецца накіраваць Br201 млрд. У тым ліку ўнутраныя інвестыцыі ў праект складуць Br13 млрд., знешнія - Br188 млрд. Такі аб'ём фінансавання запланаваны ў пераліку важнейшых інвестпраектаў, якія павінны рэалізоўвацца ў бягучым годзе.

Акрамя ААТ "Гомельшкло" важнейшыя інвестыцыйныя праекты ў будаўнічай галіне ў 2008 годзе будуць ажыццяўляцца яшчэ на шасці прадпрыемствах, сярод якіх тры цэментныя заводы. Так, на рэалізацыю інвестпраекта на ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", які разлічаны на 2008-2010 гады і прадугледжвае рэканструкцыю тэхналагічнай лініі абпалу клінкеру і будаўніцтва вугальнага аддзялення, у гэтым годзе плануецца накіраваць Br28,3 млрд. У тым ліку ўнутраныя рэсурсы складуць Br20 млрд., знешнія - Br18,3 млрд.

Рэалізацыя праекта па тэхпераўзбраенню ВРУП "Крычаўцэментнашыфер", разлічанага на 2006-2009 гады, у гэтым годзе будзе прафінансавана ў аб'ёме Br21,6 млрд. У будаўніцтва тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту і вугальнага аддзялення на гэтым прадпрыемстве ў 2008 годзе плануецца інвесціраваць Br25 млрд. (рэалізацыя праекта прадоўжыцца з 2008 па 2010 год).

У 2008-2010 гадах на ВРУП "Беларускі цэментны завод" будуць пабудаваны другая тэхналагічная лінія па абпалу клінкеру магутнасцю 5 тыс.т у суткі і вугальнае аддзяленне дзеючай вытворчасці. У бягучым годзе на рэалізацыю інвестпраекта накіруюць Br24,5 млрд.

Інвестыцыі, якія патрэбны для завяршэння ў бягучым годзе рэканструкцыі вытворчасці РУВП "Граніт", вызначаны ў аб'ёме Br15,5 млрд. На ВРУП "Барысаўскі хрустальны завод" у рэканструкцыю аднаго з цэхаў і стварэнне ў ім вытворчасці медыцынскага шкла будзе накіравана Br30,2 млрд. (рэалізацыя праекта разлічана на 2007-2008 гады). На завяршэнне ў гэтым годзе інвестпраекта на ААТ "Гомельбудматэрыялы" плануецца накіраваць Br47,6 млрд. Тут будзе завершана рэканструкцыя аднаго з цэхаў з устаноўкай другой імпартнай лініі па вытворчасці мінералаватных пліт.

Згодна з пастановай Савета Міністраў нумар 178 арганізацыі Мінбудархітэктуры ў 2008 годзе павінны інвесціраваць у асноўны капітал Br1,121 трлн. Заданне для іх па прыцягненню замежных інвестыцый для фінансавання інвестпраектаў вызначана ў памеры $200 млн., у тым ліку прамых замежных інвестыцый - $65 млн.