Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 15.02.2008

На будаўніцтва Мазырскага падземнага сховішча газу ў 2008 годзе плануецца накіраваць Br37,5 млрд.


На будаўніцтва Мазырскага падземнага сховішча газу ў 2008 годзе плануецца накіраваць Br37,5 млрд.

На будаўніцтва Мазырскага падземнага сховішча газу (ПСГ) у гэтым годзе плануецца накіраваць Br37,5 млрд., у тым ліку Br21,5 млрд. - за кошт знешніх інвестыцый. Праект уключаны ў пералік важнейшых інвестыцыйных праектаў бягучага года.

Рэалізацыя праекта па будаўніцтву першай чаргі новага падземнага газасховішча ў Беларусі разлічана на 2007-2012 гады. Гэта высокаэфектыўнае пікавае ПСГ ствараецца ААТ "Белтрансгаз" у саляносных адкладах у Гомельскай вобласці і стане трэцім газасховішчам у рэспубліцы (цяпер эксплуатуюцца Асіповіцкае і Прыбугскае ПСГ). Плануецца, што пры поўным развіцці яго магутнасцей да 2020 года аб'ём захоўвання актыўнага газу ў ім дасягне 1 млрд.куб.м.

У лік важнейшых інвестпраектаў у галіне энергетыкі ў 2008 годзе ўваходзіць таксама рэканструкцыя Мінскай ЦЭЦ-3. На гэтай станцыі ў бягучым годзе павінен быць уведзены ў эксплуатацыю сучасны парагазавы блок магутнасцю 230 МВт, што дасць магчымасць значна павысіць эканамічнасць работы ЦЭЦ і павялічыць аб'ём вытворчасці энергіі. На рэканструкцыю Мінскай ЦЭЦ-3 у 2008 годзе плануецца накіраваць Br100 млрд., з іх Br96,4 млрд. - за кошт унутраных інвестыцый. РУП "Мінскэнерга" вядзе таксама будаўніцтва падстанцыі 110/10 кВ "Вяснянка" з кабельнымі лініямі 110 кВ, аб'ём інвестыцый на гэтыя мэты ў 2008 годзе складзе Br19,6 млрд.

Буйны праект з устаноўкай генерыруючых магутнасцей рэалізуецца РУП "Гомельэнерга" ў 2007-2008 гадах на жлобінскай кацельні. У бягучым годзе на яго павінна быць накіравана Br57,9 млрд., у тым ліку Br19,2 млрд. унутраных інвестыцый, Br38,7 млрд. - знешніх. У будаўніцтва Гродзенскай гідраэлектрастанцыі на рацэ Нёман у 2008 годзе РУП "Гроднаэнерга" запланавала інвесціраваць Br13,5 млрд. за кошт знешніх крыніц, завяршыць будаўніцтва новай ГЭС намечана ў 2010 годзе.

У цэлым на рэалізацыю важнейшых інвестпраектаў на прадпрыемствах Міністэрства энергетыкі Беларусі ў 2008 годзе плануецца накіраваць Br228,5 млрд., у тым ліку Br151,2 млрд. - унутраных і Br77,3 млрд. - знешніх інвестыцый.