навіна

ад 22.01.2008

Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ўстаноўлены ў Беларусі

Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ўстаноўлены ў Беларусі

У Беларусі з 1 студзеня ўстаноўлены новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. Яны зацверджаны Пастановай Савета Міністраў нумар 69.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з падпунктам указа нумар 604 "Аб мерах па павышэнню эфектыўнасці работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі" ад 6 кастрычніка 2006 года.

Тарыф на паслугі па тэхнічнаму абслугоўванню жылых дамоў устаноўлены ў памеры Br240,3 у месяц за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання. Новыя цэны і тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складуць Br36 355,5 за 1 Гкал, на халоднае водазабеспячэнне – Br321,4 за 1 куб.м, на каналізацыю – Br201,6 за 1 куб.м, за вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў – Br4005,2 за 1 куб.м, за карыстанне ліфтамі – Br1184 з аднаго пражываючага ў месяц. Таксама зацверджаны цэны для насельніцтва на прыродны і звадкаваны газ, электрычную энергію.

У адпаведнасці з пастановай наймальнікі, уласнікі жылых памяшканняў, члены арганізацый грамадзян-забудоўшчыкаў, жылыя дамы якіх аснашчаны шматтарыфнымі электроннымі прыборамі ўліку электрычнай энергіі або аўтаматызаванымі сістэмамі кантролю і ўліку электрычнай энергіі, праводзяць аплату спажытай электраэнергіі на выбар, зыходзячы з дыферэнцыраваных па часавых перыядах тарыфаў або аднаставачнага тарыфу.

Для разлікаў за электрычную энергію па дыферэнцыраваных тарыфах у выхадныя і святочныя дні прымяняюцца тарыфы, устаноўленыя на перыяд мінімальных нагрузак.

***

У Беларусі тарыфы на электраэнергію для насельніцтва з 1 студзеня ўстаноўлены ў памеры Br116 за 1 кВт.гадз

У Беларусі тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва з 1 студзеня 2008 года ўстаноўлены ў памеры Br116 за 1 кВт.гадз. Аплата электраэнергіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складзе Br84. Новыя тарыфы зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 69.

Гэтым дакументам устанаўліваюцца таксама тарыфы на электраэнергію для насельніцтва, дыферэнцыраваныя па часавых перыядах. Так, пры ажыццяўленні дыферэнцыраванага ўліку кошт электрычнай энергіі ў перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складае Br81,2, максімальных (з 17.00 да 22.00) - Br232 за 1 кВт.гадз. У жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, тарыфы складуць Br58,8 і Br168 адпаведна.

Кошт электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) устаноўлена на ўзроўні Br116, у астатні час сутак - Br580 за 1 кВт.гадз.

***

У Беларусі з 1 студзеня ўстаноўлены новыя цэны на прыродны і звадкаваны газ для насельніцтва

У Беларусі з 1 студзеня 2008 года ўстаноўлены новыя цэны на прыродны і звадкаваны газ для насельніцтва. Яны зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 69.

Так кошт прыроднага газу ў жылых дамах і кватэрах, а таксама ў садовых доміках (дачах) з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў складзе ў ацяпляльны перыяд Br172,7 за 1 куб.м (пры наяўнасці газавых воданагравальнікаў) і Br166,2 за 1 куб.м (пры адсутнасці воданагравальнікаў). У летні перыяд цана адпаведна складзе Br376 і Br462 за 1 куб.м.

У дамах і кватэрах без індывідуальных лічыльнікаў газу і пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт газу ўстаноўлены ў памеры Br3696 з аднаго пражываючага ў месяц. Калі ж у доме газавая пліта і газавы воданагравальнік (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння), то аплата складзе Br8648 з аднаго пражываючага.

Звадкаваны газ у жылых дамах і кватэрах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд будзе аплачвацца па Br2889,9 за 1 куб.м (пры наяўнасці газавых воданагравальнікаў) і Br3067,2 за 1 куб.м (пры адсутнасці газавых воданагравальнікаў). У летні перыяд - адпаведна Br1025,5 і Br1233 за 1 куб.м. У дамах і кватэрах без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу і пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) плата за звадкаваны газ складзе Br3699 з аднаго пражываючага ў месяц.