Урад абмяркуе праект сумеснага плана дзеянняў Савета Міністраў і Нацыянальнага банка па дасягненню параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2008 год

Урад абмяркуе праект сумеснага плана дзеянняў Савета Міністраў і Нацыянальнага банка па дасягненню параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2008 год

Асноўныя мэтавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год і праект сумеснага плана дзеянняў Савета Міністраў і Нацыянальнага банка па дасягненню параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2008 год будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў. Яно адбудзецца 11 студзеня і пройдзе пад старшынствам Прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.

Сумесны план дзеянняў распрацаваны ў адпаведнасці з Указам ад 18 снежня 2007 года нумар 656 "Аб зацвярджэнні важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2008 год", а таксама ў мэтах выканання Пастановы Савета Міністраў ад 4 студзеня 2008 года нумар 8 "Аб зацвярджэнні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2008 год".

Сумесны план дзеянняў уяўляе сабой пералік мерапрыемстваў, згрупаваных па раздзелах і накіраваных на стварэнне макраэканамічных умоў для забеспячэння прадугледжанага на 2008 год тэмпу росту ВУП (111 працэнтаў), актывізацыю інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, забеспячэнне росту вытворчасці ў рэальным сектары эканомікі, устойлівасці нацыянальнай валюты, росту рэальных грашовых даходаў насельніцтва, удасканаленне кіравання дзяржмаёмасцю, развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

У адпаведнасці з Указам нумар 656 "Аб зацвярджэнні важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2008 год", валавы ўнутраны прадукт у супастаўных цэнах павінен скласці 108-109 працэнтаў. У 2008 годзе тэмп росту вытворчасці прадукцыі прамысловасці ў супастаўных цэнах да 2007 года складзе 108-109 працэнтаў, прадукцыі сельскай гаспадаркі - 107-108 працэнтаў. Вытворчасць спажывецкіх тавараў павінна скласці 109-110 працэнтаў, у тым ліку харчовых - 108-109 працэнтаў, нехарчовых - 110-111 працэнтаў. Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2008 годзе плануецца павялічыць на 15-17 працэнтаў.

Тэмп росту аб'ёму знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацежнага балансу складзе 114,5-115,5 працэнта, у тым ліку экспарту - 116-117 працэнтаў, імпарту - 112,5-113,5 працэнта пры адмоўным гандлёвым сальда ў памеры $1400-1420 млн.

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў 2008 годзе павінны ўзрасці на 9-10 працэнтаў. Рознічны тавараабарот неабходна павялічыць на 10-11 працэнтаў, аб'ём платных паслуг насельніцтву - на 9-10 працэнтаў, прадукцыйнасць працы - на 6,9-7,7 працэнта.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг у прамысловасці чакаецца на ўзроўні 12-13 працэнтаў. Энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту трэба будзе знізіць на 7-8 працэнтаў.

У 2008 годзе прадугледжваецца ўвесці ў эксплуатацыю за кошт усіх крыніц фінансавання 4,7-5,2 млн.кв.м жылля. Колькасць занятых у эканоміцы складзе 4460-4535 тыс. чалавек.

У адпаведнасці з Указам нумар 656 Савету Міністраў сумесна з Нацыянальным банкам неабходна распрацаваць комплекс мер па павышэнню эфектыўнасці эканомікі, дынамічнаму развіццю яе галін, стварэнню макраэканамічных умоў для актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці і на гэтай аснове забяспечыць дадатковы прырост валавога ўнутранага прадукту на 2 працэнтныя пункты ў параўнанні з прагназуемым узроўнем (108-109 працэнтаў). У гэтых мэтах трэба будзе мабілізаваць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя Ураду, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам на прыняцце абавязацельстваў па выкананню павышаных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/2930
надрукаваць