Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 11.07.2008

11 ліпеня адбылася сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Латвіі

11 ліпеня адбылася сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Латвіі

11 ліпеня 2008 года ў рамках інспекцыі інфраструктуры пунктаў пропуску на беларуска-латвійскай граніцы па прапанове латвійскага боку на пагранічным пераходзе "Урбаны-Сілене" адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і Прэм'ер-міністра Латвіі Іварса Годманіса. Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі, у ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні развіцця трансгранічнага, гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, удасканалення прыгранічнай інфраструктуры, узаемадзеяння ў трансгранічнай сферы, пашырэння дагаворна-прававой базы, рэалізацыі сумесных праектаў у галіне энергетыкі і прамысловай кааперацыі.

На сустрэчы прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Аляксандр Герасіменка і кіраўнік Сакратарыята Прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Мятлікаў. З латвійскага боку прысутнічалі саветнік Прэм'ер-міністра па замежных справах Ільзе Петэрсоне і саветнік Прэм'ер-міністра Васіль Мельнік.