Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 22.05.2008

Прэм'ер-міністр Беларусі ўручыў рэктару БДЭУ Ганаровы дзяржаўны сцяг


Прэм'ер-міністр Беларусі ўручыў рэктару БДЭУ Ганаровы дзяржаўны сцяг

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ўручыў Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь рэктару Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта Уладзіміру Шымаву.

Сяргей Сідорскі на пашыраным пасяджэнні савета універсітэта, прысвечаным 75-годдзю з дня заснавання гэтай установы, зачытаў калектыву БДЭУ віншаванне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Было адзначана, што за гады існавання БДЭУ унёс важкі ўклад у падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў для ўсіх галін народнай гаспадаркі Беларусі. Каля 110 тыс. выпускнікоў ВНУ працуюць цяпер у органах дзяржкіравання, на прадпрыемствах. Выкладчыкі, супрацоўнікі БДЭУ прымаюць актыўны ўдзел у вырашэнні актуальных праблем эканамічнага развіцця Беларусі.

Уладзімір Шымаў падкрэсліў, што выкладчыкі БДЭУ прыкладуць максімум намаганняў для таго, каб веды выпускнікоў універсітэта адпавядалі самым высокім стандартам, каб маладое пакаленне працавала на карысць Айчыны і прымнажала яе багацці.