Аб'ём літоўскіх інвестыцый у Беларусь з 2002 года ўзрос у 10 разоў


Аб'ём літоўскіх інвестыцый у Беларусь з 2002 года ўзрос у 10 разоў

Аб'ём літоўскіх інвестыцый у Беларусь з 2002 года ўзрос у 10 разоў. Аб гэтым паведаміў сёння Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў на IV Беларуска-літоўскім эканамічным форуме ў Мінску.

"Назіраецца станоўчая дынаміка прыцягнення літоўскіх інвестыцый у рэспубліку. З 2002 года іх аб'ём вырас у 10 разоў і ў 2007 годзе склаў амаль $100 млн.", - сказаў Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што з удзелам літоўскага капіталу ў Беларусі рэалізуюцца такія буйныя інвестпраекты, як стварэнне сучаснага шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу на базе стадыёна "Трактар", будаўніцтва лагістычных цэнтраў, развіццё Парку высокіх тэхналогій і іншыя.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што прынятыя ў Беларусі меры па стымуляванню інвестыцыйнай актыўнасці і паляпшэнню бізнес-клімату зрабілі краіну прывабнай пляцоўкай для інвестараў. Так, агульны аб'ём замежных інвестыцый у 2007 годзе ў рэспубліцы склаў $5,4 млрд., што ў 1,3 раза перасягае паказчык 2006 года. Пры гэтым аб'ём прамых замежных інвестыцый дасягнуў $1,3 млрд. (у 2 разы больш).

Павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі садзейнічала адмена інстытута "залатой акцыі", прадастаўленне льгот інвестарам у малых і сярэдніх гарадах, сельскай мясцовасці, дадатковыя стымулы створаны таксама ў свабодных эканамічных зонах. Важны крок - увядзенне ў Беларусі статусу добрасумленнага ўдзельніка знешнеэканамічнай дзейнасці. Паводле апошніх даных, у рэспубліцы такі статус ужо атрымалі амаль 100 суб'ектаў гаспадарання. Работа па паляпшэнню бізнес-клімату ў Беларусі будзе прадоўжана, падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Беларуска-літоўскі эканамічны форум праходзіць у Мінску 21-22 мая. З беларускага боку ў ім прымаюць удзел намеснік міністра замежных спраў, старшыня нашай часткі беларуска-літоўскай камісіі па гандлёваму і эканамічнаму супрацоўніцтву Андрэй Еўдачэнка, з літоўскага - намеснік міністра гаспадаркі (эканомікі), старшыня літоўскай часткі камісіі Вітаўтас Наўдужас.

У Беларусі не будзе стварацца цэнавы "аазіс". Аб гэтым заявіў сёння журналістам Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытанне аб мерах, якія прымаюцца ўрадам для ўрэгулявання інфляцыйных працэсаў у краіне.

Так, у студзені-красавіку спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 5,3 працэнта. Пры гэтым прагнознымі паказчыкамі прадугледжана, што інфляцыя за 2008 год павінна скласці 6-8 працэнтаў. Відавочна, што выканаць устаноўленае заданне не ўдасца.

"Мы не можам проста назіраць, што адбываецца вакол нас. Калі мы створым цэнавы "аазіс" на тэрыторыі нашай дзяржавы, мы можам атрымаць пэўны дэфіцытны рынак па некаторых катэгорыях тавараў, на якім цэны ўжо ў 2-2,5 раза ніжэйшыя, чым у суседзяў", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

На яго думку, да вырашэння інфляцыйных праблем у Беларусі неабходна падыходзіць разумна. Галоўнае, каб пры гэтым забяспечваўся рост рэальнай заработнай платы ў краіне.

Тэмп росту ВУП Беларусі ў 2009-2010 гадах павінен быць не ніжэйшым за 111 працэнтаў, таксам сказаў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў.

"Для таго каб да 2010 года давесці памер сярэдняй заработнай платы ў Беларусі да $700, неабходна ў 2009-2010 гадах забяспечваць эканамічны рост на ўзроўні як мінімум 111 працэнтаў штогод і адпаведна выконваць іншыя задачы, пастаўленыя прэзідэнтам", - сказаў ён.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што ўрад ужо правёў неабходныя разлікі. Дасягненню названых мэт таксама будзе садзейнічаць паспяховая рэалізацыя ў Беларусі інавацыйных і інвестыцыйных праграм.

Адказваючы на пытаннi журнаiстаў, Андрэй Кабякоў таксама адзначыў, што Урад Беларусі прымае неабходныя меры па аптымізацыі знешнегандлёвага сальда. Паводле яго слоў, за першы квартал бягучага года сальда знешняга гандлю Беларусі таварамі і паслугамі склалася адмоўнае ў памеры $220,5 млн., што складае 15 працэнтаў ад прагнозу на год. "Гэта значна менш за чацвёртую частку прагнознага значэння, але мы ведаем, што на працягу года сур'ёзны ўплыў на гэты паказчык могуць аказаць сезонныя фактары. Аднак мы недалёка, каб выйсці на параметры, блізкія да прагнозу", - растлумачыў Андрэй Кабякоў, не выключыўшы пры гэтым магчымасці карэкціроўкі гадавога прагнознага паказчыка па сальда.

Віцэ-прэм'ер таксама адзначыў, што сітуацыя з плацежным балансам Беларусі таксама "нармальная". Курс беларускага рубля ўстойлівы, што пацвярджаюць прадстаўнікі МВФ. Напрыклад, упершыню ў мінулым годзе яны зрабілі справаздачу па Беларусі ў даволі пазітыўных танах. Акрамя гэтага, міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы адзначаюць, што Беларусь у 2007 годзе добра справілася з вынікамі энергетычнага шоку. Беларуская эканоміка паказвае высокую ўстойлівасць да знешніх уздзеянняў. Многія арганізацыі не толькі не дапусцілі зніжэння рэнтабельнасці, але і павялічылі яе. "Гэта сведчыць аб рэальнасці нашых праграм па энергазберажэнню", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Суадносіны інвестыцый у асноўны капітал да ВУП Беларусі неабходна павялічыць да 30 працэнтаў, заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі.

"У нас ужо ў мінулым годзе аб'ём інвестыцый быў большы за 26 працэнтаў ад ВУП. Гэта значыць, фактычна забяспечваецца расшыранае ўзнаўленне асноўных фондаў, але тым не менш яны патрабуюць абнаўлення. Калі ўдзельная вага інвестыцый падыдзе да планкі 30 працэнтаў ад ВУП, то гэта будзе нармальна для сённяшняй сітуацыі", - сказаў Андрэй Кабякоў. Ён падкрэсліў, што на гэты аб'ём мы будзем арыентавацца ў бліжэйшыя 2 гады.

Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал і будаўніцтва ў Беларусі ў студзені-красавіку 2008 года склаў Br8,104 трлн. і павялічыўся на 24,4 працэнта ў параўнанні з такім жа перыядам 2007 года. Асноўнымі крыніцамі інвестыцый былі ўласныя сродкі арганізацый (Br3,599 трлн.), бюджэтныя сродкі (Br1,921 трлн.), крэдыты банкаў (Br1,541 трлн.) і ўласныя сродкі насельніцтва (Br659,3 млрд.).

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/3682
надрукаваць