Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 15.05.2008

Аб выкананні праграмы інавацыйнага развіцця краіны Прэзідэнту Беларусі далажыў Прэм'ер-міністр

Аб выкананні праграмы інавацыйнага развіцця краіны Прэзідэнту Беларусі далажыў Прэм'ер-міністр

Аб выкананні праграмы інавацыйнага развіцця краіны Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 15 мая далажыў Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. У прыватнасці, размова ішла аб будаўніцтве ў Беларусі новых прадпрыемстваў, аб мадэрнізацыі, тэхнічным пераўзбраенні дзеючых вытворчасцей. Прэзідэнту даложана, што праект па будаўніцтву завода газетнай паперы ў Шклове завершаны, тэхналагічны цыкл вытворчасці паперы поўнасцю наладжаны. Чакаецца, што прадпрыемства штогод будзе выпускаць каля 40 тыс.т паперы палепшанай якасці.

Арганізацыя безадходнай вытворчасці дасць магчымасць паралельна з паперай вырабляць дошкі, а таксама клеены брус і шчытавыя дамы (да 250 штук у год). На адходах вытворчасці (трэсках) працуе заводская ЦЭЦ.

Акрамя таго, Прэм'ер-міністр расказаў аб рэканструкцыі шклоўскай папяровай фабрыкі "Спартак", дзе плануецца вырабляць гафратару і паперу санітарна-гігіенічнага прызначэння. Чакаецца, што рэканструкцыя прадпрыемства будзе завершана ў 2009 годзе.

У Гомелі пачалося будаўніцтва новага завода па вытворчасці паліраванага шкла. Аб'ём інвестыцый у праект ацэньваецца ў $200 млн. Мяркуецца, што завод пачне дзейнічаць у 2009 годзе. У выніку рэалізацыі праекта магутнасці па выпуску гэтага віду шкла ў рэспубліцы будуць значна павялічаны.

Акрамя таго, на сустрэчы былі разгледжаны пытанні развіцця дрэваапрацоўчай галіны Беларусі. На працягу бліжэйшых гадоў у Віцебску, Івацэвічах, Гомелі і іншых гарадах плануецца ўзвесці прадпрыемствы па вытворчасці ДСП, ДВП, МДФ.

У Беларусі актывізуецца рэалізацыя праектаў па рэфармаванню цэментнай галіны. У бліжэйшы час пачнецца работа па пастаўцы тэхналагічнага абсталявання пад праекты па будаўніцтву новых цэментных заводаў. У цэлым вытворчыя магутнасці беларускай цэментнай індустрыі да 2010 года плануецца давесці да 10 млн.т цэменту ў год.

Сяргей Сідорскі таксама паведаміў Кіраўніку дзяржавы аб тым, што цяпер разглядаецца праект будаўніцтва ў Беларусі новага аўтобуснага завода.

На сустрэчы былі абмеркаваны праекты па мадэрнізацыі перапрацоўчых прадпрыемстваў краіны. У прыватнасці, чакаецца, што ў бліжэйшы час у Беларусі будзе пабудавана дадаткова 6 новых заводаў па вытворчасці сокаў, а таксама прадпрыемствы па глыбокай замарозцы прадукцыі.

Кожнае міністэрства і ведамства краіны, а таксама аблвыканкамы прадставілі ва ўрад бізнес-планы развіцця адпаведных галін і прадпрыемстваў.

На сустрэчы размова ішла аб выкананні параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. ВУП за студзень-красавік бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўзрос на 10,4 працэнта. Інвестыцыі ў асноўны капітал за гэты перыяд узраслі на 24 працэнты, пры гэтым у краіну ў студзені-красавіку 2008 года прыцягнута $600 млн. замежных інвестыцый, гэта амаль у 2,5 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Сярэдняя заработная плата да пачатку мая дасягнула $435 у эквіваленце. Пабудавана 1,7 млн.кв.м жылля.

Пры гэтым кіраўнік беларускага Урада падкрэсліў, што ў рэспубліцы з-за негатыўнага ўплыву знешніх фактараў па выніках года не ўдасца выйсці на прагнозныя параметры па інфляцыі (6-8 працэнтаў). За 4 месяцы спажывецкія цэны на тавары і паслугі павялічыліся на 5,3 працэнта, у тым ліку цэны на харчовыя тавары - на 5,1 працэнта, але гэты паказчык ніжэйшы, чым у Расіі, Украіне.

Таксама на сустрэчы быў абмеркаваны праект бюджэту Беларусі на 2009-2010 гады. Дакумент фарміруецца зыходзячы з даручэння кіраўніка дзяржавы давесці да 2010 года сярэднюю заработную плату да $700 у эквіваленце. Для дасягнення названага параметра неабходна ўжо ў 2009 годзе забяспечыць зарплату на ўзроўні $600.