Развіццё сферы інфармацыйна-тэлекамунікацыйных тэхналогій у Беларусі з'яўляецца адным з прыярытэтаў

Развіццё сферы інфармацыйна-тэлекамунікацыйных тэхналогій у Беларусі з'яўляецца адным з прыярытэтаў

Развіццё сферы інфармацыйна-тэлекамунікацыйных тэхналогій з'яўляецца адным з прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр краіны Сяргей Сідорскі на сустрэчы з генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі Хамадунам Турэ. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, урад Беларусі прымае ўсе меры, каб гэта галіна была лідзіруючай. У краіне рэалізуюцца дзяржпраграмы ў гэтай сферы, якія патрэбны для выбудоўвання сацыяльна арыентаванай эканомікі.

На базе НАН Беларусі створаны камп'ютэрны цэнтр, работнікі якога стварылі ўзор суперкамп'ютэра, які выкарыстоўваецца пры рэалізацыі сацыяльна-эканамічных праектаў як у Беларусі, так і ў Расіі. Функцыянуе Парк высокіх тэхналогій, рэзідэнтам якога прадастаўлены беспрэцэдэнтныя льготы. У бліжэйшыя тры гады тут плануецца рэалізаваць з удзелам паўднёваафрыканскай кампаніі інвестыцыйна-будаўнічы праект на суму больш як $500 млн. Будзе пабудаваны буйны інфармацыйна-аналітычны цэнтр, які зойме дастойнае месца не толькі ў СНД, але і ў Еўропе.

Беларусь з'яўляецца членам Міжнароднага саюза электрасувязі з 1947 года. "У нашай краіне прымаюцца ўсе неабходныя меры для таго, каб Беларусь там выглядала дастойна", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр. На яго думку, візіт генеральнага сакратара Міжнароднага саюза электрасувязі доктара Хамадуна Турэ ў Мінск будзе садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва Беларусі з гэтай арганізацыяй.

Таксама Сяргей Сідорскі адзначыў, што Беларусь мае намер прыняць актыўны ўдзел у будучым саміце па развіццю паслуг сувязі, які адбудзецца на афрыканскім кантыненце. Ён таксама не выключыў магчымасці правядзення ў перспектыве такога саміту ў Беларусі.

Сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і генеральны сакратар Міжнароднага саюза электрасувязі доктар Хамадун Турэ падпісалі ў Мінску сумесную заяву аб супрацоўніцтве.

Паводле слоў генеральнага сакратара Міжнароднага саюза электрасувязі, супрацоўніцтва будзе развівацца па трох асноўных напрамках. Адзін з іх - інфармацыйна-камунікацыйная сфера. Доктар Хамадун Турэ адзначыў станоўчыя вынікі работы Беларусі ў гэтай галіне і выказаў меркаванне, што амбіцыйныя планы краіны па развіццю IT-тэхналогій будуць рэалізаваны да 2010 года. Акрамя таго, намечана супрацоўніцтва па забеспячэнню бяспекі ў сферы інфармацыйных тэхналогій. "Кіберпрастора павінна быць мірнай, і міжнароднае супрацоўніцтва тут павінна адыгрываць важную ролю", - сказаў Хамадун Турэ, адзначыўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі беларускіх спецыялістаў у гэтай галіне. Акрамя таго, ёсць патэнцыял узаемадзеяння ў сферы тэлекамунікацый для прадухілення надзвычайных сітуацый і сусветных катаклізмаў.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/3686
надрукаваць