Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 16.04.2008

Прэм'ер-міністр Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны

Прэм'ер-міністр Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Звяртаючыся да іх, Сяргей Сідорскі адзначыў: "Вашы прафесійныя веды, высокая адказнасць, арганізатарскія ўменні будуць садзейнічаць далейшаму эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю краіны, служыць на карысць рэспублікі". Сярод узнагароджаных - работнікі будаўнічага комплексу. Паводле слоў Прэм'ер-міністра, дзякуючы стваральнай працы беларускіх будаўнікоў удалося ператварыць будіндустрыю ў галіну, якая дынамічна развіваецца.

За першы квартал бягучага года ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю 1,2 млн.кв.м жылля. Пры гэтым асабліва высокімі тэмпамі ідзе будаўніцтва ў сельскай мясцовасці. Узнагародамі таксама адзначаны работнікі АПК, навукі, адукацыі і культуры. Асаблівую ўдзячнасць заслужылі банкіры. Сярод узнагароджаных і прадстаўнікі медустаноў. Важным дасягненнем беларускіх медыкаў Сяргей Сідорскі назваў паспяховае правядзенне аперацый па перасадцы печані.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны генеральны дырэктар ДНВА "Цэнтр" Уладзімір Барадаўка, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, галоўны ўрач 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Віктар Гурко і іншыя.

Медаля Францыска Скарыны ўдастоены вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Аксана Лясная, мастак-жывапісец Валерый Шкаруба, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў і іншыя.

Ганаровае званне "Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь" прысвоена першаму намесніку старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Валянціне Лук'яненка. Ганаровае званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" - рэктару Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Аркадзю Шкляру.