Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 28.03.2008

Аб'ём бюджэтнага фінансавання праграмы падтрымкі малога бізнесу ў 2008 годзе перасягне Br3,6 млрд.

Аб'ём бюджэтнага фінансавання праграмы падтрымкі малога бізнесу ў 2008 годзе перасягне Br3,6 млрд.

Аб'ём бюджэтнага фінансавання мерапрыемстваў праграмы дзяржпадтрымкі малога прадпрымальніцтва ў Беларусі складзе ў 2008 годзе Br3,63 млрд. На рэалізацыю мерапрыемстваў праграмы, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў нумар 438, з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена Br1,457 млрд. Са сродкаў мясцовых бюджэтаў на падтрымку малога бізнесу плануецца накіраваць Br2,172 млрд. Аб'ём крэдытавання суб'ектаў малога прадпрымальніцтва беларускімі банкамі складзе ў 2008 годзе Br1 трлн.

Мерапрыемствы праграмы ў бягучым годзе будуць накіраваны на далейшае развіццё малога прадпрымальніцтва, павелічэнне колькасці яго суб'ектаў, перш за ўсё ў малых і сярэдніх гарадах, у сельскай мясцовасці, падкрэслілі спецыялісты.

Праграма прадугледжвае, у прыватнасці, меры па ўдасканаленню заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, і дзейнасці інфраструктуры яго развіцця і падтрымкі. Таксама запланавана работа па інфармацыйнаму забеспячэнню малога бізнесу, развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і знешнеэканамічнай дзейнасці ў гэтай сферы.

Як адзначылі ў Мінэканомікі, ажыццяўленне мерапрыемстваў праграмы будзе садзейнічаць давядзенню долі малога прадпрымальніцтва ў аб'ёме выручкі, атрыманай у народнай гаспадарцы ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), да 24,7 працэнта ў 2008 годзе (план на 2007 год - 22,8 працэнта). Колькасць занятых у сферы малога прадпрымальніцтва, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, павінна павялічыцца да 17,1 працэнта ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы Беларусі (план на 2007 год складаў 15,3 працэнта).

На фінансаванне мерапрыемстваў праграмы дзяржпадтрымкі малога прадпрымальніцтва ў 2007 годзе было выкарыстана Br2,975 млрд.