Аб'ём бюджэтнага фінансавання праграмы падтрымкі малога бізнесу ў 2008 годзе перасягне Br3,6 млрд. |
|
Аб'ём бюджэтнага фінансавання праграмы падтрымкі малога бізнесу ў 2008 годзе перасягне Br3,6 млрд.
Мерапрыемствы праграмы ў бягучым годзе будуць накіраваны на далейшае развіццё малога прадпрымальніцтва, павелічэнне колькасці яго суб'ектаў, перш за ўсё ў малых і сярэдніх гарадах, у сельскай мясцовасці, падкрэслілі спецыялісты. Праграма прадугледжвае, у прыватнасці, меры па ўдасканаленню заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, і дзейнасці інфраструктуры яго развіцця і падтрымкі. Таксама запланавана работа па інфармацыйнаму забеспячэнню малога бізнесу, развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і знешнеэканамічнай дзейнасці ў гэтай сферы. Як адзначылі ў Мінэканомікі, ажыццяўленне мерапрыемстваў праграмы будзе садзейнічаць давядзенню долі малога прадпрымальніцтва ў аб'ёме выручкі, атрыманай у народнай гаспадарцы ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), да 24,7 працэнта ў 2008 годзе (план на 2007 год - 22,8 працэнта). Колькасць занятых у сферы малога прадпрымальніцтва, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, павінна павялічыцца да 17,1 працэнта ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы Беларусі (план на 2007 год складаў 15,3 працэнта). На фінансаванне мерапрыемстваў праграмы дзяржпадтрымкі малога прадпрымальніцтва ў 2007 годзе было выкарыстана Br2,975 млрд. |
|
Надрукавана з сайта www.government.by Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/3693 |
надрукаваць |