Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 20.02.2008

Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ўзнагароджаны ордэнам Пашаны


Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ўзнагароджаны ордэнам Пашаны

Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, адпаведны ўказ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 лютага.

Ордэна Пашаны ўдастоены таксама Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Папкоў, дырэктар Палаца Рэспублікі Пётр Волкаў і дырэктар ВПУП "ВІПРА" Беларускага таварыства глухіх Аляксандр Грэс.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі амаль 50 чалавек за высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне значных вытворчых паказчыкаў, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў дзяржаўнай дзейнасці, у галіне навукі, адукацыі, культуры, дарожнага будаўніцтва, медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.