Прэм'ер-міністр Беларусі ўручыў Ганаровы дзяржаўны сцяг кіраўніцтву Магілёўскай вобласці

Прэм'ер-міністр Беларусі ўручыў Ганаровы дзяржаўны сцяг кіраўніцтву Магілёўскай вобласці

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння на ўрачыстым пасяджэнні ўручыў кіраўніцтву Магілёўскай вобласці за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці і ў сувязі з 70-годдзем утварэння вобласці Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік Урада зачытаў пасланне Прэзідэнта Беларусі і павіншаваў удзельнікаў сходу з юбілеем.

Прэм'ер-міністр таксама ўручыў сямі заслужаным працаўнікам вобласці Ганаровыя граматы Савета Міністраў Беларусі.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/3704
надрукаваць