навіна

ад 11.04.2011

Страцілі сілу 13 пастаноў Урада па рэгуляванню цэн на сельгаспрадукцыю

Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 7 красавіка 2011 года нумар 455 прызнаны страціўшымі сілу 13 пастаноў Урада, якія датычаць рэгулявання цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. Рашэнне прынята ў адпаведнасці з падпунктам 4.1 пункта 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 года нумар 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь".

Дадзеным Указам абавязкі па рэгуляванню цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, што закупляецца для дзяржаўных патрэб, ускладзены на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання па ўзгадненню з Міністэрствам эканомікі. Да прыняцця Указа нумар 72 рэгуляванне закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю ажыццяўляў Савет Міністраў.

Такім чынам, для прывядзення нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта нумар 72 адменены шэраг пастаноў Савета Міністраў, якія зацвярджалі закупачныя цэны на прадукцыю жывёлагадоўлі і раслінаводства, што рэалізуецца для дзяржаўных патрэб.