навіна

ад 13.05.2011

Вытворчасць свініны ў Беларусі за 2011-2015 гады ўзрасце больш як у 1,5 раза

Вытворчасць свініны ў Беларусі за 2011-2015 гады ў жывой вазе ўзрасце больш як у 1,5 раза да 630 тыс.т у год. Гэта прадугледжана Рэспубліканскай праграмай рэканструкцыі, тэхнічнага перааснашчэння і будаўніцтва комплексаў па гадоўлі свіней у 2011-2015 гадах, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 5 мая 2011 года нумар 568.

Мэтай праграмы з'яўляецца павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і павышэнне эфектыўнасці работы галіны свінагадоўлі, а таксама забеспячэнне насельніцтва і перапрацоўчай прамысловасці высакаякаснай свінінай пры ўстойлівым развіцці рынку.

У ходзе рэалізацыі праграмы плануецца пабудаваць 72 комплексы па гадоўлі свіней з закончаным цыклам вытворчасці, а таксама 38 рэпрадуктарных цэхаў на дзеючых комплексах. Будуць таксама ўзведзены 5 племянных заводаў па развядзенню свіней мясных парод сусветнай селекцыі і 6 племянных рэпрадуктараў першага парадку. Пры поўным асваенні магутнасцей новых комплексаў да 2018 года вытворчасць свіней у жывой вазе павінна дасягнуць 650 тыс.т у год. Рэканструкцыя і тэхпераўзбраенне запланаваны таксама на ўсіх 107 дзеючых свінакомплексах.

Усяго ў рэканструкцыю, тэхперааснашчэнне і будаўніцтва комплексаў па гадоўлі свіней за пяцігодку будзе ўкладзена больш за Br10 трлн. З гэтай сумы амаль Br9,9 трлн. - гэта сродкі банкаў прыватнай формы ўласнасці, інвестараў і замежныя крэдытныя лініі, Br103,3 млрд. - уласныя сродкі.​