13 чэрвеня Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік правёў нараду па пытаннях стварэння музейнай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
ДУ "Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны" распрацаваны і зацверджаны навуковая канцэпцыя музейнай экспазіцыі, яе архітэктурна-мастацкае рашэнне. Распрацаваны неабходныя матэрыялы па правядзенню конкурсу на тэхна-рабочую дакументацыю па стварэнні экспазіцыі.
Разам з тым Анатоль Тозік указаў на адсутнасць сістэмнай работы з боку Мінкультуры і ДУ "Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны" па стварэнні музейнай экспазіцыі, а таксама каардынацыі і ўзаемадзеяння па ўвязцы экспазіцыі з інтэр'ерамі музея.
На нарадзе вызначаны тэрміны правядзення конкурсу на стварэнне музейнай экспазіцыі і аб'явы яго вынікаў, а таксама зацвярджэння ўзгодненага графіка па выдачы тэхна-рабочай дакументацыі.
Плануецца, што заказчыку будаўніцтва будынка Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны КУП "УКБ" Мінгарвыканкама "працоўныя чарцяжы па афармленні першай залы музея будуць выдадзены 12 жніўня 2012г.
У рабоце нарады прынялі ўдзел кіраўнікі Мінкультуры, Мінгарвыканкама, УП "Мінскграда", ААТ "Будтрэст № 1".
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя