Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 22.09.2015

Андрэй Кабякоў правёў пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў патрабуе ўлічыць недахопы, якія выяўляліся пры падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона мінулых гадоў. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім разглядалася падрыхтоўка да працы ў асенне-зімовы перыяд 2015-2016 гадоў.

Як адзначыў кіраўнік Урада, гэтае пытанне - сезоннае, але яго важнасць ад гэтага не прымяншаецца, неабходнасць разгляду відавочная. На яго думку, няма неабходнасці гаварыць пра тое, што зіма прыйдзе, і да яе трэба быць гатовымі, пра тое, што з году ў год мы праводзім пэўныя мерапрыемствы. Тым не менш, недахопы ёсць, яны зафіксаваныя. На жаль, многія з іх паўтараюцца з году ў год.

Намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка ў сваім дакладзе канстатаваў, што мерапрыемствы па падрыхтоўцы да працы ў асенне-зімовы перыяд 2015-2016 гадоў у цэлым выконваюцца ва ўстаноўленыя тэрміны, завяршыць іх плануецца да 1 кастрычніка. Паводле яго слоў, на 15 верасня органамі дзяржэнерганагляду зарэгістравана 19 тыс. 870 пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў, што складае каля 72% ад агульнай колькасці, і 7 тыс. 757 пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц, або 62,5% ад агульнай колькасці. Амаль завершана афармленне пашпартоў гатоўнасці ў Гомельскай вобласці.

Як адзначалася падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, у цэлым па рэспубліцы створаны неабходныя запасы паліва. Міністэрства энергетыкі з удзелам органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацавалі варыянты цеплазабеспячэння і рэжымаў энергазабеспячэння народнай гаспадаркі і насельніцтва ў асенне-зімовы перыяд 2015-2016 гадоў ва ўмовах магчымага зніжэння паставак энерганосьбітаў у рэспубліку і ў выпадках магчымага ўзнікнення аварыйных сітуацый і рэзкіх пахаладанняў.


Фотаздымкі