Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 08.12.2015

Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў.

"Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі я ўручаю заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў нашай краіны. Гэтых узнагарод вы ўдастоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік Урада падкрэсліў, што асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы ўдзяляе харчовай бяспецы. Таму працаўнікі вёскі складаюць значную частку сярод узнагароджаных. "З задавальненнем адзначу, што за пяць гадоў уведзены ў эксплуатацыю і тэхнічна перааснашчаны больш за тысячу малочнатаварных комплексаў. Прадукцыя вёскі стала важным экспартным артыкулам краіны. Толькі за апошнюю пяцігодку экспарт харчовых тавараў склаў $25 млрд. Асвойваюцца новыя рынкі збыту", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Высокімі ўзнагародамі адзначана праца прадстаўнікоў нафтахімічнай і газавай галін, якія забяспечваюць рэспубліку высакаякаснымі нафтапрадуктамі і неабходнымі энерганосьбітамі.

Сярод узнагароджаных і медыцынскія работнікі. "Беларусь займае тут лідзіруючыя пазіцыі не толькі сярод краін СНД, але ўжо рэальна забяспечвае сярэднееўрапейскі ўзровень аказання медыцынскай дапамогі, які пацвярджаецца аўтарытэтнымі міжнароднымі экспертамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і сусветнымі рэйтынгамі", - канстатаваў Прэм'ер-міністр.

Асобную ўдзячнасць ён выказаў групе ўзнагароджаных за значны ўклад у стварэнне і развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза. "У гэтай зале прысутнічаюць работнікі мытных органаў і падатковай службы - людзі, якія штодзень знаходзяцца на варце эканамічнай бяспекі нашай краіны", - сказаў кіраўнік Урада.

Словы ўдзячнасці ён адрасаваў таксама вучоным, выкладчыкам, настаўнікам. "Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё навукі, станаўленне інавацыйнай эканомікі, эканомікі ведаў, прафесійную падрыхтоўку падрастаючага пакалення", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Дзяржаўныя ўзнагароды былі ўручаны таксама вялікай групе работнікаў лясной гаспадаркі. "Лес - важнейшае нацыянальнае багацце Беларусі, эфектыўна выкарыстоўваць гэты рэсурс - задача не толькі сённяшняга дня", - заявіў Прэм'ер-міністр.

Уклад мастакоў у развіццё нацыянальнага мастацтва, духоўнае і эстэтычнае выхаванне грамадзян таксама адзначаны на высокім узроўні. "Вы ўвасабляеце сабой працавітую і стабільную Беларусь і асабістым прыкладам пацвярджаеце, што толькі добрасумленная праца - залог дабрабыту нашай Айчыны і кожнага чалавека", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў, звяртаючыся да прысутных.

Усяго дзяржаўныя ўзнагароды з рук кіраўніка беларускага ўрада сёння атрымалі больш як 100 чалавек.

Фотаздымкі