Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 29.12.2015

Андрэй Кабякоў правёў пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў

У Беларусі створаны механізмы нагляду за адпаведнасцю прадукцыі, якая паступае на ўнутраны рынак, патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага і Еўразійскага  эканамічнага саюзаў. Пра гэта заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

"Указам №48 у Беларусі створаны механізмы нагляду за адпаведнасцю прадукцыі, якая паступае на ўнутраны рынак, патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага і Еўразійскага эканамічнага саюзаў, сфарміравана сістэма адказных органаў дзяржаўнага нагляду за выкананнем такіх рэгламентаў у сферы спажывецкага рынку па адпаведных напрамках", - адзначыў Андрэй Кабякоў . Так, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі адказвае за выкананне патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў, Міністэрства аховы здароўя - санітарна-эпідэміялагічных і гігіенічных патрабаванняў і працэдур, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання - патрабаванняў у галіне ветэрынарыі, забеспячэнне якасці збожжа і камбікармоў, харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, Міністэрства гандлю - у галіне абароны правоў спажыўцоў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях - у галіне пажарнай і прамысловай бяспекі.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што завяршаецца працэс прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з указам №48. Па выніках папярэдняга пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, на якім разглядалася аналягічная тэма, зацверджаны і рэалізуецца план мерапрыемстваў на 2015-2016 гады па ўзаемадзеянні дзяржаўных органаў па выяўленні спажывецкіх тавараў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі і заяўленым характарыстыкам. "Такім чынам, можна канстатаваць, што неабходны інструментарый створаны", - адзначыў кіраўнік Урада.

Прэм'ер-міністр канстатаваў, што дзяржаўны камітэт па стандартызацыі выявіў парушэнні адпаведнасці тэхнічным рэгламентам ў 72% праверанай прадукцыі. "Па выніках 11 месяцаў інспекцыямі Дзяржстандарту праверана больш 20,5 тыс. найменняў розных відаў прадукцыі, з якіх у 72% выяўлены тыя ці іншыя парушэнні", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, забаронена рэалізацыя прадукцыі на агульную суму амаль Br63 млрд, складзена амаль 5 тыс. пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, накладзена штрафаў на суму больш Br16,5 млрд, выдадзена 58 прадпісанняў аб спыненні дзеяння на тэрыторыі Беларусі дакументаў аб пацверджанні адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза і 66 прадпісанняў аб забароне ўвозу і звароту небяспечнай прадукцыі на тэрыторыі рэспублікі.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што 49% з выяўленых парушэнняў у імпартнай прадукцыі тычыліся неадпаведнасці ў галіне маркіроўкі інфармацыі для спажыўца, 25% - адсутнасці дакументаў, якія сведчаць аб якасці і бяспекі, 14% - неадпаведнасці заяўленым характарыстыках тавараў, 12% - неадпаведнасці патрабаванням бяспекі. "У асноўным гэта тычыцца тавараў для дзяцей і падлеткаў, мэблевай прадукцыі, тавараў лёгкай прамысловасці, цацак", - рэзюмаваў ён.


Фотаздымкі