Андрэй Кабякоў з рабочай паездкай наведаў Віцебскую вобласць

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падтрымаў прапанову па стварэнні кааперацыйна-інтэграваных структур у Віцебскай вобласці. Пра гэта ішла размова ў час рабочай паездкі кіраўніка Урада ў Віцебскую вобласць.

Паводле папярэдняй інфармацыі, такіх структур будзе пяць, сфарміруюцца яны на базе Віцебскага мясакамбіната, Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, Глыбоцкага, Аршанскага і Полацкага камбінатаў хлебапрадуктаў. Вызначаны прыкладны пералік прадпрыемстваў, якія ўвойдуць у склад інтэграваных структур, вызначаны іх кіраўнікі. Мяркуецца, што за кошт такіх аб'яднанняў атрымаецца паменшыць сабекошт вырабленай прадукцыі шляхам скарачэння выдаткаў.

У час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць Прэм'ер-міністр пабываў на Віцебскім маторарамонтным заводзе і сельскагаспадарчай вытворчасці "Мазолаўгаз" (філіял ВУ "Віцебскгаз") прадпрыемства "Віцебскаблгаз". Ён правёў нараду, на якой былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці за 2015. Андрэю Кабякову далажылі аб выкананні ўстаноўленых заданняў, а таксама аб выплаце і пагашэнні запазычанасці па заработнай плаце, што ўтварылася. 

На маторарамонтным завод Прэм'ер-міністру прадэманстравалі новыя вузлы і агрэгаты, вытворчасць якіх была асвоена ў апошні час, праінфармавалі аб працы па нарошчванні экспарту. Пакуль прадукцыя пастаўляецца толькі ў Расію, цяпер прапрацоўваюцца рынкі Туркменістана, Арменіі, вядуцца перамовы з Сахалінскай фірмай, каб адкрыць там дылерскі цэнтр віцебскага завода.

На сельскагаспадарчай вытворчасці "Мазолаўгаз" Андрэй Кабякоў азнаёміўся з інавацыйнымі тэхналогіямі кармлення жывёл, вырошчвання племянной жывёлы і вытворчасці малака. Тэхналагічныя навінкі распрацаваны на базе навукова-практычнага цэнтра малочна-таварнай фермы на 475 галоў. У 2014-2015 гадах тут праведзена рэканструкцыя, і цяпер гэта сучасны комплекс, які не мае па сваім абсталяванні аналагаў у Беларусі. Унікальнасць яго ў тым, што ў дадатак да рабатызаваага даення аўтаматызаваны працэс кармлення жывёл. Выкарыстанне гэтай тэхналогіі дазволіла ўжо ў летась павысіць надоі (на 843 т больш адпаведнага ўзроўню 2014) і давесці удзельную вагу малака гатунку экстра да 79% ад агульнага аб'ёму.

Дасягнуць такога выніку атрымалася ў тым ліку за кошт навуковага падыходу - СХП "Мазолаўгаз" і Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны заключылі дагавор аб супрацоўніцтве і навуковым суправаджэнні. На жывёлагадоўчых комплексах ў рамках стварэння навукова-практычных цэнтраў вядуць работу супрацоўнікі 6 кафедр акадэміі. У цэлым на ферме выкарыстоўваюцца найноўшыя тэхналогіі ў малочнай жывёлагадоўлі: беспрывязнага ўтрымання кароў, камп'ютэрызацыя працэсаў даення (даенне робатамі), ідэнтыфікацыя заатэхнічнага і ветэрынарнага ўліку, індывідуальнае кармленне кароў.​
Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/6207
надрукаваць