Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 18.02.2016

Андрэй Кабякоў прыняў удзел у пасяджэнні калегіі Міністэрства эканомікі

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства эканомікі. На ёй падведзены вынікі работы Міністэрства ў 2015 годзе і вызначаны задачы на 2016 год. У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел кіраўнікі шэрагу міністэрстваў і канцэрнаў.

Як было адзначана, прыярытэт працы Міністэрства - стварэнне ўмоў для сістэмнага павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, а асноўны неспрыяльны фактар для гэтага - нявызначанасць і хуткая зменлівасць знешніх умоў.

У сувязі з гэтым важнай задачай Міністэрства вызначана ўдасканаленне сістэмы кіравання эканомікай для адаптацыі да зменлівых умоў і выпрацоўка прапаноў па ўдасканаленні стылю і метадаў работы органаў дзяржаўнага кіравання, Урада ў цэлым. Пры гэтым анансавана трансфармацыя структуры Мінэканомікі і аптымізацыя функцый для ўдасканалення работы ведамства.

Яшчэ адна найважнейшая задача - распрацоўка і рэалізацыя канкрэтных мер для фінансавай рэструктурызацыі эканомікі, забеспячэння эфектыўнасці і прыбытковасці працы прадпрыемстваў.

Ключавымі прыярытэтамі 2016 года і пяцігодкі ў цэлым названы занятасць, экспарт і інвестыцыі.

З улікам пазначаных задач і прыярытэтаў сёлета Міністэрства эканомікі працягне працу па пытаннях удзелу Рэспублікі Беларусь у Еўразійскім эканамічным саюзе. Адным з ключавых кірункаў дзейнасці Мінэканомікі стане развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Фронт работы будзе ўключаць і іншыя пытанні. Сярод іх - пашырэнне ўзаемадзеяння з міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі (Сусветны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк), суправаджэнне першых пілотных праектаў на аснове механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства і каардынацыя работы дзяржорганаў і мясцовых выканаўчых органаў па распрацоўцы інфраструктурных праектаў на аснове дзяржаўна-прыватнага партнёрства, выпрацоўка прапаноў па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату, стварэнні прывабнага бізнес-асяроддзя і падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Таксама падчас калегіі было заяўлена, што праца па гэтых напрамках будзе ісці, як у частцы  каардынацыі рэалізацыі раней заяўленых і сфармуляваных ініцыятыў, так і ў частцы распрацоўкі новых стратэгій і неабходных дакументаў, у тым ліку сумесна з зацікаўленымі ведамствамі.

У ходзе пасяджэння узнята пытанне аб новых падыходах у сферы макрапрагназавання,  удакладнення і карэкціроўкі прагнозных дакументаў у змянлівых умовах.

Па выніках пасяджэння калегіі зацверджана справаздача аб рабоце Міністэрства эканомікі ў 2015 годзе, прынята пастанова калегіі па арганізацыі працы Мінэканомікі ў 2016 годзе.


Фотаздымкі