Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 26.04.2016

Андрэй Кабякоў сустрэўся з Вялікім Канцлерам Мальтыйскага Ордэна Альбрехтам фон Безелагерам

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў 26 красавіка сустрэўся з Вялікім Канцлерам Мальтыйскага Ордэна Альбрехтам фон Безелагерам.

Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку шляхі актывізацыі супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Кіраўнік Урада звярнуў увагу на тое, што афіцыйны візіт Альбрэхта фон Безелагера ў Мінск прыйшоўся на дзень трыццатай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Гэта красамоўна дэманструе неабыякавае стаўленне суверэннага Мальтыйскага Ордэна да праблем, якія вось ужо 30 гадоў пераадольвае наша краіна пасля гэтай жахлівай катастрофы», - заявіў Андрэй Кабякоў.

Паміж Беларуссю і Мальтыйскім ордэнам склаўся канструктыўны і традыцыйна сяброўскі характар адносін. «Мальтыйскі ордэн з'яўляецца для Беларусі асаблівым партнерам на міжнароднай арэне, на падтрымку і садзейнічанне якога ў рэалізацыі гуманітарных, культурных і іншых праектаў мы вельмі разлічваем, - падкрэсліў Прэм'ер-міністр. - Хацелася б асабліва падкрэсліць тую стваральную ролю, якую Мальтыйскі ордэн адыгрывау і працягвае адыгрываць у рэалізацы ігуманітарных праектаў у нашай краіне». Гаворка ідзе аб пастаўках рознымі асацыяцыямі, якія дзейнічаюць пад эгідай Мальтыйскага Ордэна, абсталявання і медыкаментаў для патрэб беларускіх устаноў аховы здароўя, арганізацыі стажыровак беларускіх лекараў у замежных універсітэцкіх клініках, а таксама праграме гуманітарнай дапамогі.

«Беларусь была б вельмі ўдзячная Мальтыйскаму Ордэну за разгляд магчымасці ўдзелу ў сумесных праектах у галіне медыцыны, рэканструкцыі значных аб'ектаў аховы здароўя Беларусі, у тым ліку нанайбольш пацярпелых ад ЧАЭС тэрыторыях Гомельскай вобласці, - заявіў Андрэй Кабякоў. - У выпадку зацікаўленасці мальтыйскага боку ў рэалізацыі такога роду праектаў, мы гатовыя накіраваць нашы прапановы для іх далейшага разгляду Мальтыйскім Ордэнам».

Асаблівую цікавасць прадстаўляюць для Беларусі праекты ў сферы сацыялізацыі і падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пастаўка абсталявання для абследавання насельніцтва, якое пражывае на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях, рэканструкцыі і забеспячэння медыцынскім абсталяваннем дзіцячай абласной клінічнай бальніцы ў Гомелі.

«Ад імя беларускага Ўрадаяшчэ раз хацелася б пацвердзіць імкненне бакоў не спыняцца на дасягнутым і прадоўжыць пошук новых шляхоў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Мальтыйскім Ордэнаму сферах узаемнага інтарэсу. Перакананы, што сумеснымі намаганнямі нам удасца захаваць і прымножыць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва», - рэзюмаваў Прэм'ер-міністр.

У сваю чаргу Канцлер Мальтыйскага Ордэна падзякаваў Андрэя Кабякова за цеплае прывітанне. Ен адзначыў, што гэта яго першы візіту Беларусь, і ен з нецярпеннем яго чакаў.

Па выніках перамоў падпісана Сумесная дэкларацыя, якая замацоўвае намеры бакоў па развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах узаемнай цікавасці.


Фотаздымкі