Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 26.04.2016

Андрэй Кабякоў сустрэўся з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотай

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў 26 красавіка сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотай.

Падчас сустрэчы абмеркаваны парадак дня будучага пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Магілеве 12 траўня. Ўвага нададзена актуальным пытанням двухбаковага супрацоўніцтва.

«Мы разлічваем, што да даты правядзення Саюзнага Саўміна падцягнем ўсе пытанні, якія неабходна вырашыць з тым, каб мы ўжо на самом Савеце Міністраў падвялі вынікі праведзенай працы», - адзначыў Прэм'ер-міністр.

Як паведаміў журналістам па выніках сустрэчы Рыгор Рапота, на дадзены момант на парадку дня пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы 28 пытанняў.

«Галоўным чынам засяродзімся на гандлева-эканамічным і навукова-тэхнічным узаемадзеянні. Плануецца зацвердзіць чатыры новыя праграмы, тры новыя канцэпцыі праграм, якія ў далейшым перарастуць у праграмы. Есць тэмы для абмеркавання агульнага плана: дадатковыя меры па стымуляванню далейшага развіцця гандлева-эканамічнага супрацоўніцтва», - распавеў ен. Плануецца падвесці вынікі дзейнасці Саюзнай дзяржавы, яе інстытутаў і структур за перыяд з мінулага Саюзнага Саўміна.


Фотаздымкі