Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 04.06.2016

Андрэй Кабякоў прыняў удзел у адкрыцці павільена "Космас" у Мінскім аэраклубе ДТСААФ

Павільен "Космас" урачыста адкрыўся ў Мінскім аэраклубе ДТСААФ (паселак Баравая).

У адкрыцці прыняў удзел Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, а таксама дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась, касманаўты беларускага паходжання Петр Клімук, Уладзімір Каваленак, Алег Навіцкі.

У павільене прадстаўлены унікальныя экспанаты, сярод якіх спушчальны аппарат карабля "Саюз", касмічны скафандр Пятра Клімука, спецыяльныя касцюмы экіпажа міжнароднай касмічнай станцыі, набор бартавога харчавання для касманаўтаў. Таксама там можна ўбачыць стэнды з дакументамі і эксклюзіўнымі фотаздымкамі (у тым ліку, з борта міжнароднай касмічнай станцыі), якія адлюстроўваюць этапы асваення космасу.

У гонар адкрыцця павільена ў Баравой было арганізавана авіяшоў: палеты розных тыпаў самалетаў і верталетаў авіяцыі ДТСААФ, ВПС і войскаў СПА, паказальныя скачкі парашутыстаў, паветраныя баі авіямадэляў і многае іншае.

Чакаецца, што ў павільене з'явяцца копіі двух беларускіх спадарожнікаў, якія цяпер знаходзяцца на арбіце.


Фотаздымкі