Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 14.06.2016

Андрэй Кабякоў правеў пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў

Пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў прайшло 14 чэрвеня пад старшынствам Прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.

Разгледжаны вынікі работы па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту, а таксама праект Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што экспарт застаецца прыярытэтам дзяржаўнага маштабу, менавіта таму Нацыянальная праграма падтрымкі і развіцця экспарту, заснаваная на вопыце рэалізацыі папярэдніх праграм, перадавых сусветных напрацоўках па падтрымцы экспарту і самае галоўнае – прапановах рэальнага сектара, рэгіенаў і бізнес-асацыяцый, павінна стаць дзейсным інструментам у новых эканамічных умовах.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што агульны тэмп росту экспарту тавараў і паслуг па прагнозу на 2016 год павінен скласці 103,5%, за першы квартал бягучага года - 101,1%. «Фактычна за чатыры месяцы маем тэмп росту 83,9%, то есць не дабралі 16,1%», - канстатаваў ен.

У колькасным выражэнні Беларусь пастаўляе на экспарт больш, чым у мінулым годзе. Так, індэкс росту фізічнага аб'ему экспарту за чатыры месяцы 2016 года склаў 102,2% да аналагічнага перыяду мінулага года. «Гэта значыць, у фізічным выражэнні, натуральных велічынях тэмпы экспарту маюць станоўчую дынаміку», - заявіў ен.

Падобная сітуацыя складваецца і па экспарце на расейскі рынак. «У вартасным выражэнні мы маем тэмп росту 93,6% за чатыры месяцы бягучага года, тады як фізічныя аб'емы экспарту ў РФ выраслі на 5,9%», - праінфармаваў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, для захавання канкурэнтаздольнасці на расійскім і іншых рынках беларускім прадпрыемствам неабходна больш актыўна працаваць над зніжэннем сабекошту прадукцыі, што дазволіць праводзіць больш гнуткую цэнавую палітыку.

Кіраўнік Урада адзначыў, што ў Расіі і Казахстане, краінах - партнерах Беларусі па Еўразійскім эканамічным саюзе, актыўна ствараюцца вытворчасці, якія могуць у хуткім часе замяніць асобныя беларускія тавары. У гэтай сувязі Прэм'ер-міністр папрасіў міністэрства эканомікі і замежных спраў, галіновыя міністэрствы, акадэмію навук праінфармаваць, як карэкціруюцца планы Беларусі па развіццю галін з дзеяннямі асноўных гандлевых партнераў па Еўразійскім эканамічным саюзе.

«Што мы можам прапанаваць акрамя традыцыйнай прадукцыі, нафтапрадуктаў і угнаенняў на перспектыўныя рынкі, адпаведна, якія экспартныя вытворчасці трэба ствараць і развіваць у 2016-2020 гадах? - удакладніў ен. - Таксама хацелася б пачуць меркаванне ДКНТ, НАН, Мінэканомікі па дасягненні 20% высокатэхналагічнага экспарту ў агульным аб'еме экспарту да 2020 годзе».

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на адмоўную дынаміку па пастаўках беларускіх тавараў на еўрапейскі рынак. «Тут мы страцілі больш за 32% вартаснага экспарту і маем каля 92% тэмп росту фізічных аб'емаў, - растлумачыў ен. - Значна скараціліся пастаўкі тавараў паліўна-энергетычнай групы, некаторых відаў металапрадукцыі, прадукцыі машынабудавання».

Выклікаюць заклапочанасць і дадзеныя па экспарту ў Кітай. «Чаму пакуль не прынесла чаканых вынікаў работы па зборачным вытворчасцям, якія далейшыя планы ў гэтым кірунку?» - задаў слушнае пытанне Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, для Беларусі цяпер адкрываецца рынак Ірана. «Санкцыі знятыя, з'явіліся дадатковыя магчымасці, якія нашымі экспарцерамі не выкарыстоўваюцца, - канстатаваў ен. - Новыя пазіцыі ў экспарце ў гэтую краіну не з'явіліся, а пастаўкі традыцыйных тавараў – шыны, сінтэтычныя валокны, грузавыя аўтамабілі – скараціліся. Трэба кардынальна перагледзець падыходы да развіцця гандлева-эканамічнага супрацоўніцтва з гэтай краінай. Чакаю прадуманых прапаноў і дзеянняў».

Аналагічная сітуацыя з В'етнамам. Экспарт у гэтую краіну значна скараціўся. Адна з галоўных прычын – нізкі ўзровень дыверсіфікацыі экспарту, амаль увесь яго аб'ем прыпадае на калійныя ўгнаенні і грузавыя аўтамабілі. «Становішча неабходна выпраўляць, асабліва з улікам стварэння зоны свабоднага гандлю, падпісана пагадненне аб прамысловай зборцы», - сказаў Прэм'ер-міністр.

Па яго словах, есць магчымасці для нарошчвання экспартных паставак на рынак Канады. «Канадай знятыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Больш чым у 11 разоў па выніках першага квартала ўзраслі пастаўкі беларускай прадукцыі ў гэтую краіну, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Зразумела, што база пакуль там не значная, але тэндэнцыя вельмі станоўчая. Маем рэзерв росту на дадзеным кірунку». У гэтай сувязі Прэм'ер-міністр папрасіў агучыць меркаванне Мінпрама і канцэрна «Белнафтахім» па пытаннях арганізацыі паставак на гэты рынак беларускай кар'ернай тэхнікі, буйнагабарытных шын.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што самога пільнай увагі заслугоўвае праца па інфармацыйнаму забеспячэнню экспарту. У паўсядзеннае практыку неабходна ўкараняць найноўшыя тэхналогіі па распаўсюджванню інфармацыі аб экспартных магчымасцях Беларусі і яе дасягненнях.

Андрэй Кабякоў таксама паставіў задачу актывізаваць работы па сэрвісным абслугоўванні тэхнікі на замежных рынках.

Кіраўнік Урада папрасіў удзельнікаў пасяджэння выказаць свае меркаванне ў цэлым як па бягучых пытаннях развіцця экспарту, так і па праекце Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту на 2016 – 2020 гады.

«Чакаю аб'ектыўнай ацэнкі па пытаннях, што абмяркоўваюцца», - падсумаваў ен.

У сваім дакладзе Міністр замежных спраў Уладзімір Макей праінфармаваў, што прагнозны параметр па экспарце тавараў пакуль не выконваецца. «Але мы бачым паступовае скарачэнне адставання, - адзначыў ен. - Важна, што гэтая тэндэнцыя выразна прасочваецца з пачатку года ў дынаміцы экспарту на найважнейшы для нас расійскі рынак – па выніках студзеня зніжэнне экспарту складала 16,1%, студзеня – красавіка – 6,4%».

Па шэрагу буйных таварных пазіцый назіраецца значны рост фізічных аб'емаў паставак, у тым ліку масла (больш чым на 34%), драўняна-стружкавых пліт – на 82%, грузавых аўтамабіляў – больш чым на 10%.

«Але, на жаль, не ўсе залежыць толькі ад нас, - працягнуў Уладзімір Макей. - Яркі прыклад - сітуацыя з экспартам нафтапрадуктаў. Пры росце фізічных аб'емаў экспарту на 1, 3% у вартасным выражэнні зніжэнне склала 35,5%, што звязана з вядомымі зменамі конъюктуры на сусветным рынку». Па яго словах, аналагічна ідуць справы з пастаўкамі сырой нафты, звадкаванага газу, угнаенняў, цукру. «Без уліку названых таварных пазіцый зніжэнне экспарту за студзень-красавік склала 5,1%, а па ўсіх таварах - на 18,4%. Пры тым што па выніках студзеня 2016 года было 12,2%», - праінфармаваў ен.

Міністр замежных спраў звярнуў увагу на станоўчую дынаміку экспартных паставак ва Украіну. «Нядрэнна ў цэлым ідуць пастаўкі ў Украіну, якія ўдалося нарасціць на 20%, на што складана было разлічваць з улікам няпростай сітуацыі ва ўкраінскай эканоміцы», - сказаў ен.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што доля беларускага экспарту ў імпарце асноўных гандлевых партнераў у цэлым захоўваецца на ўзроўні папярэдніх гадоў, а па асобных краінам – павялічылася. Так, за першыя два месяцы 2016 года доля Беларусі ў імпарце Расіі ўзрасла на 0,29%, Украіны – на 1,64%, Польшчы – на 0,20%, Нідэрландау – на 0,16%.

«Па іншых напрамках таксама есць некаторыя зрухі, хоць і не вельмі істотныя. Усе гэта дае падставы для стрыманага аптымізму ў дачыненні да выканання прагнознага задання на 2016 год у цэлым», - заявіў міністр.

Па выніках пасяджэння Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў дапрацаваць праект Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады з улікам праведзенага сення абмеркавання.


Фотаздымкі