Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 27.06.2016

Андрэй Кабякоў сустрэўся са старшыней Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў 27 чэрвеня сустрэўся з парламенцкай дэлегацыяй Тайланда на чале СА старшыней Нацыянальнага заканадаўчага сходу Панпечам Вiчытчолчаем.

Кіраўнік Урада адзначыў, што Беларусь разглядае Тайланд ў якасці важнага і перспектыўнага партнера ў Паўднева-Усходняй Азіі, уплывовай дзяржавы і аўтарытэтнага ўдзельніка міжнародных адносін, аднаго з лідараў краін АСЕАН.

Актывізацыя кантактаў паміж дзвюмадзя ржавамі на ўсіх узроўнях фармуе трывалую базу для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Беларусь і Тайланд маюць падабенства пазіцый па ключавых пытаннях міжнароднай павесткі дня.

Аб'ем узаемнага гандлю паміж краінамі пакуль не вялікі: у 2015 годзе тавараабарот склаў крыху больш за 100 млн. дал. ЗША. «Але гэта толькі пачатак. Сумесная рэалізацыя буйных праектаў – гэта добрая магчымасць ўмацавання нашага супрацоўніцтва», - упэўненыАндрэй Кабякоў. Па яго думку, есць патэнцыял для шматразовага павелічэння аб'ему ўзаемнага гандлю ў бліжэйшыя некалькі гадоў. У гэтай сферы важна наладзіць сустрэчныя пастаўкі. «Мы запрашаем нашых партнераў да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Падтрымаем сумесныя праекты па пастаўках каўчуку і традыцыйнай сельскагаспадарчай прадукцыі на наш рынак», - заявіў Прэм'ер-міністр.

Ен нагадаў, што ў сферы машынабудавання Беларусь уваходзіць у ліквядучы хдзяржаў-вытворцаў тэхнікі, мае вопыт і унікальныя тэхналогіі.

Беларусь гатовая пастаўляць у Тайланд увесь спектр прадукцыі машынабудавання. У прыватнасці, прапрацоўваюцца пытанні паставак збожжаўборачных машын, вядуцца перамовы аб пастаўках кар'ернай тэхнікі БелАЗ. «Мы таксама зацікаўлены актыўна прасоўваць на тайландскі рынак трактары МТЗ, сабраныя ў Камбоджы», - працягнуў Андрэй Кабякоў. Акрамя гэтага, Беларусь гатовая пастаўляць сучасныя і надзейныя аўтобусы для абнаўлення парку пасажырскай тэхнікі Бангкока.

Кіраўнік Урада адзначыў, што ў пакеце з таварнымі пастаўкамі Беларусь прапануе сучасныя фінансавыя механізмы, прывабныя ўмовы продажу беларускай тэхнікі. Гэта экспартнае крэдытаванне, пастаўкі тэхнікі на ўмовах міжнароднага лізінгу. «Мы бачым не толькі продажы, але і вытворчасць запатрабаванай тэхнікі ў вашай краіне, - заявіў Прэм'ер-міністр. - Пачатак такой працы пакладзена, Мінскі аўтамабільны завод ужо вядзе такія перамовы».

Яшчэ адзін важны кірунак – пастаўкі ў Тайланд беларускіхкалійных угнаенняў. «Мы гатовыя цалкам задаволіць патрэбы Тайланда, у тым ліку і ў рамках доўгатэрміновых узаемавыгадных кантрактаў», - запэўніўПрэм'ер-міністр.

«Пры вашай падтрымцы і ўдзеле мы хацелі б ўсталяваць трывалыя каналы камунікацый з тайландскімі партнерамі для прасоўвання беларускай прадукцыі ў вашу краіну, - дадаў ен. - Для нас вашы рэкамендацыі вельмі карысныя».

Важным і эфектыўным інструментам развіцця двухбаковых адносін можа стаць стварэнне міжурадавай беларуска-тайландскай камісіі па гандлева-эканамічнаму супрацоўніцтву. Беларусь прапануе паскорыць яе фарміраванне з тым, кааб прыступіць да прадметнай прапрацоўцы канкрэтных напрамкаў партнерства. «Пры гэтымважна паскорыць працу над пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне гандлю і эканомікі паміж Беларуссю і Тайландам, якое прадугледжвае стварэнне такой міжурадкамісіі», - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Ен выказаў упэўненасць у тым, што сумеснымі намаганнямі можна забяспечыць выхад адносін Беларусі і Тайланда на якасна новы ўзровень.

У сваю чаргу Понпеч Вiчытчалчай падзякаваў Андрэя Кабякова і Ўрад Беларусі за цеплы прыем і выказаў надзею на дынамічнае развіцце адносін паміж краінамі.


Фотаздымкі