Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 12.08.2016

Андрэй Кабякоў прыняў удзел ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета

Работа па Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза павінна завяршыцца восенню, заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Сочы. "Гэта выхад на фінішную прамую ў пытанні прыняцця новага Мытнага кодэкса саюза. Па выніках усяго комплексу перагавораў на ўзроўні кіраўніцтва мытных службаў застаюцца не ўрэгуляванымі толькі лічаныя палажэнні гэтага аб'ёмнага дакумента", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, Беларусь вітае актыўны перагаворны працэс па фарміраванні ў ЕАЭС механізма прасочвальнасці тавараў. "Хацелася б толькі заўважыць, што ўвядзенне такой новай для нас практыкі запатрабуе змяненняў ва ўмовах ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Напрыклад, у частцы дапрацоўкі ўліковых сістэм, якія выкарыстоўваюцца суб'ектамі гаспадарання, дадатковага вядзення ўліку прасочваемых тавараў. Таму ўрады павінны падумаць аб тым, як скараціць да мінімуму магчымыя негатыўныя наступствы і падрыхтаваць бізнес да ўкаранення новаўвядзення", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Таксама Андрэй Кабякоў адзначыў, што Беларусь прапануе паэтапна запускаць адзіны рынак лекаў у Еўразійскім эканамічным саюзе. Прэм'ер-міністр адзначыў, што ў Беларусі выклікае сур'ёзную заклапочанасць пытанне аб адзіным унутраным рынку лекавых сродкаў у Еўразійскім эканамічным саюзе. "Выкананне палажэнняў Дагавора аб ЕАЭС аб адзіным рынку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў адстае ад першапачатковых планаў. Калі не атрымліваецца запусціць рынак адразу, то давайце рабіць гэта паэтапна. У вузкім фармаце мы аб гэтым дамовіліся", - заявіў Прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў таксама прапанаваў кіраўнікам урадаў ЕАЭС на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое пройдзе 28 кастрычніка ў Мінску, абмеркаваць і зняць існуючыя праблемныя пытанні. "Заклікаю ўважліва падысці да напаўняльнасці парадку дня мінскага пасяджэння міжурадавага савета. Магчыма, было б дарэчы і апраўдана паглядзець яшчэ раз прапановы і прыярытэты беларускага старшынства ў органах саюза ў 2015 годзе і казахстанскага старшынства 2016 года і вынесці на разгляд тыя пытанні, дзе мы прабуксоўваем і дзе неабходна абмеркаваць і зняць існуючыя праблемныя моманты", - адзначыў Андрэй Кабякоў. На яго думку, гэта зрабіла б сустрэчу ў Мінску рэзультатыўнай і карыснай.

Кіраўнік беларускага Урада канстатаваў, што вынесенае на сённяшняе абмеркаванне рашэнне аб увозе і абарачэнні тавараў на мытнай тэрыторыі ЕАЭС у сувязі з далучэннем Казахстана да СГА мае тэхнічны характар. "Але тым больш гэты дакумент важны, паколькі ён забяспечвае празрыстасць ва ўмовах прымянення Казахстанам паніжаных ставак увазных мытных пошлін. Калі хочаце, своечасова і цывілізавана ўрэгулюе нашы ўнутраныя адносіны", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр.


Фотаздымкі