Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 10.10.2016

Кабякоў і Мядзведзеў абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы

10 кастрычніка 2016 г. адбылася тэлефонная размова Прэм'ер-міністраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у ходзе якой абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў нафта-газавай сферы. У прыватнасці, абмяркоўваліся вынікі перамоў віцэ-прэм'ераў па дадзенай тэматыцы, што адбыліся 7 кастрычніка 2016 г. у г.Маскве,  і ў ходзе якіх быў узгоднены адпаведны праект пратаколу.

Падчас размовы бакі пацвердзілі дасягнутыя дамоўленасці, што на ўзроўні камерцыйных арганізацый на 2016 год захоўваецца механізм фармавання кошту на прыродны газ для Беларусі, аналагічна мінулага года. У сувязі з гэтым беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць пералічыць зарэзерваваныя з пачатку года сродкі на рахункі пастаўшчыкоў газу.

Адначасова расейскім бокам пацверджана гатоўнасць прымянення механізму міжбюджэтных кампенсацыі, сродкі ад якой будуць выкарыстаны беларускім бокам, перш за ўсё, для паніжэння кошту на газ для нацыянальных спажыўцоў.

Аб'ём сродкаў, якiя пералiчваюцца ў рамках міжбюджэтных кампенсацыі, дасць магчымасць забяспечыць выхад на траекторыю паслядоўнага збліжэння цаны на прыродны газ для беларускіх і расійскіх спажыўцоў з тым, каб да 1 ліпеня 2019 г. забяспечыць роўныя ўмовы па цане на газ для вытворцаў энергіі, а да 1 студзені 2025 г . - для ўсіх астатніх спажыўцоў газу.

Дадзенае рашэнне беларускі бок разглядае як кампраміснае і адпаведнае інтарэсам абодвух бакоў.​