Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 12.10.2016

Андрэй Кабякоў сустрэўся са старшынёй МАК

Беларусь разлічвае на прадаўжэнне плённага супрацоўніцтва з Міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам (МАК), заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы са старшынёй МАК, прэзідэнтам Міждзяржаўнага савета па авіяцыі і выкарыстанні паветранай прасторы Таццянай Анодзінай.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, авіяцыйнаму сектару ў Беларусі ўдзяляецца асаблівая ўвага - рэканструяваны аэрапорт, развіваецца авіякампанія "Белавія", будуецца новы авіярамонтны завод. "Гэта перспектыўная і важная для эканомікі галіна, мы лічым, што супрацоўніцтва з Міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам - гэта вельмі істотная частка работы ў авіяцыйнай сферы", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

Адной з ключавых з'яўляецца тэма авіяцыйнай бяспекі, сертыфікацыя адпаведных паслуг. "У авіяцыі дробязей быць не можа, і мы гэта цудоўна разумеем. Наша сумесная работа робіцца на карысць карыстальнікаў авіяцыйных паслуг - як грамадзян краіны, так і яе гасцей. Мы лічым, што супрацоўніцтва з Міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам плённае, і разлічваем, што ў далейшым яно будзе развівацца", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Таццяна Анодзіна ў сваю чаргу падзякавала за магчымасць правесці сустрэчу, асобна падкрэсліўшы ўзважаную і канструктыўную пазіцыю прэм'ер-міністра ў пытаннях інтэграцыі ў розных галінах.

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт - міжнародная рэгіянальная арганізацыя ў галіне незалежнага расследавання і сертыфікацыі, прававыя прынцыпы і вопыт якой паслужылі асновай стварэння такіх арганізацый у Еўрасаюзе (у 2002 годзе), Лацінскай Амерыцы, Афрыцы. МАК прызначаны служыць дасягненню мэт бяспечнага і ўпарадкаванага развіцця грамадзянскай авіяцыі і эфектыўнага выкарыстання паветранай прасторы.

МАК з'яўляецца членам IATA - Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту, якая аб'ядноўвае незалежныя органы расследавання. Камітэт расследаваў больш за 550 авіяцыйных здарэнняў у 76 краінах.


Фотаздымкі