Андрэй Кабякоў сустрэўся з Прэм'ер-міністрам Латвіі

Сустрэча Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з Прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам прайшла 5 лістапада ў Рызе.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўмовы рэалізацыі сумесных праектаў.

У прыватнасці, увага была ўдзелена пытанням партнёрства Беларусі і Латвіі ў галіне транзітных перавозак, дрэваапрацоўкі і фармацэўтыкі. Прэм'ер-міністры таксама разгледзелі магчымасці развіцця супрацоўніцтва ў сферы харчовай прамысловасці.

Сустрэча кіраўнікоў урадаў дзвюх краін прайшла на палях саміту кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая ("16+1") у Рызе.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/6808
надрукаваць