Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 08.11.2016

Аб прадастаўленні ААТ "Ашчадны банк" Беларусбанк" гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь у пагашэнні крэдыту ААТ "Камволь"

Урад Рэспублікі Беларусь прадаставіць ААТ "Ашчадны банк" Беларусбанк" гарантыю ў пагашэнні крэдыту ААТ "Камволь".  Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 лiстапада 2016 года № 900.

Беларусбанку прадастаўляецца гарантыя Урада ў пагашэнні часткі асноўнага доўгу ў суме $ 229 434,31 па крэдыту, выдадзенаму ААТ "Камволь" для папаўнення абаротных сродкаў і працэнтаў за карыстанне ім (за выключэннем працэнтаў, якія кампенсуюцца за кошт рэспубліканскага бюджэту) з тэрмінам вяртання крэдыту з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2019 года.

Указаная гарантыя прадастаўляецца без уліку запазычанасці па падатках, зборах (пошлiнах), iншых абавязковых плацяжах у бюджэт (у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды), дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды, па выкананых гарантыях Урада, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах банкаў (па асноўным доўгу і працэнтах па ім), у тым ліку выдадзеных пад гарантыі ўрада, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама без ўліку не выкананых ААТ "Камволь" абавязацельстваў па раней выдадзеных з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў пазыках.

Гарантыя Урада Беларусі прадастаўляецца ў валюце крэдыту, якi выдаецца.

Плата за прадастаўленне гарантыi Урада праводзіцца адзін раз ў памеры 0,01% ад сумы крэдыту.