Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 08.11.2016

Аб вылучэнні ААТ "Чырвонасельскбудматэрыялы" сродкаў з пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Міністэрства энергетыкі

Міністэрства энергетыкі ў 2016 годзе вылучыць ААТ "Чырвонасельскбудматэрыялы" Br2 млн для будаўніцтва новай вытворчай лініі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2016 года № 904.

Грошы будуць накіраваныя на закупку тэхналагічнага абсталявання для рэалізацыі праекта "Будаўніцтва лініі падрыхтоўкі цепланосбіта для цеплагазагенератара пры вытворчасці клінкеру сухім спосабам на філіяле №1 "Цэментавы завод" ААТ "Чырвонасельскбудматэрыялы". Гэты праект дапаможа ў развіцці вытворчых магутнасцяў па павелічэнні выкарыстання тарфянога паліва пры вытворчасці цэменту.

Сродкі вылучаць з пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Мінэнерга на беззваротнай аснове.

Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва даручана забяспечыць мэтавае выкарыстанне ААТ "Чырвонасельскбудматэрыялы" вылучаных сродкаў.

Міністэрству энергетыкі неабходна забяспечыць маніторынг за мэтавым выкарыстаннем вылучаных сродкаў.