Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 10.11.2016

Аб пераносе працоўных дзён у 2017 годзе

Урадам прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2017 годзе. Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 лiстапада 2016 года № 912.

Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2017 годзе пераносяцца:
  • з панядзелка 2 студзеня на суботу 21 студзеня;
  • з панядзелка 24 красавіка на суботу 29 красавіка,
  • з панядзелка 8 мая на суботу 6 мая;
  • з панядзелка 6 лістапада на суботу 4 лістапада.

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з часткай шостай артыкула 136 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.