Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 16.11.2016

Андрэй Кабякоў прыняў удзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета

Кіраўнік беларускага Урада Андрэй Кабякоў прыняў удзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое адбылося 16 лістапада ў Маскве.

Па выніках пасяджэння Прэм'ер-міністры краін Еўразійскай эканамічнага саюза ўзгаднілі праект Мытнага кодэкса ЕАЭС. У канчатковай рэдакцыі улічаны ўсе заўвагі беларускага боку.

Плануецца, што Мытны кодэкс ЕАЭС будзе падпісаны прэзідэнтамі на саміце ў снежні.

Акрамя таго, Еўразійскі міжурадавы савет ўзгадніў пакет дакументаў па адзінаму рынку лекавых сродкаў Еўразійскага эканамічнага саюза.


Фотаздымкі