Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 29.11.2016

Андрэй Кабякоў правёў пасяджэнне Прэзідыўма Савета Міністраў

Праект пастановы Савета Міністраў "Аб рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год" разгледжаны сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.

У кастрычніку Кіраўніком Дзяржавы падпісаны ўказ аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2017 год. У дакуменце вызначаны важнейшыя параметры прагнозу, іх колькасныя арыенціры і сфармуляваны мэтавыя задачы на будучы год. "Кіраўніком дзяржавы даручана выбудаваць поўную матрыцу персаніфікаваных паквартальных задач на 2017 год, што мабілізуюць усю вертыкаль улады на дасягненне канкрэтных вынікаў. Ад урада і аблвыканкамаў патрабуецца арганізаваць работу кіраўнікоў усіх узроўняў, нацэліўшы іх на павышэнне эфектыўнасці вытворчасці тавараў і паслуг, зніжэнне затрат, нарошчванне і дыверсіфікацыю экспарту, стварэнне новых рабочых месц, прыцягненне прамых замежных інвестыцый, а таксама вырашэнне іншых прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр заявіў, што пры фарміраванні прагнозу на 2017 год вызначана структура прыросту ВУП. "Палавіна - за кошт росту прадукцыйнасці працы на дзеючых прадпрыемствах, істотнага скарачэння затрат, укаранення новых тэхналогій і ўдасканалення сістэмы кіравання, больш актыўнай і агрэсіўнай работы на знешніх рынках. Другую палавіну прыросту эканомікі плануем атрымаць за кошт так званай "новай эканомікі". Фактычна гэта задача вырашаецца праз развіццё малога і сярэдняга бізнесу, стварэнне новых прадпрыемстваў, новых рабочых месц, прыцягненне замежных інвестыцый. На гэтым грунтуюцца і мэтавыя задачы ў прадстаўленым праекце пастановы", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Гаворачы аб матрыцы персаніфікаваных паквартальных задач, Прэм'ер-міністр адзначыў, што аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму неабходна ў сціслыя тэрміны прыняць усе неабходныя рашэнні па давядзенні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці старшыням гар-, райвыканкамаў і кіраўнікам адміністрацый раёнаў у Мінску. "Асноўныя мэтавыя арыенціры вядомы. Прашу Белстат актыўна ўключыцца ў гэту работу разам з Мінэканомікі і аблвыканкамамі для фарміравання поўнай і правільна структураванай матрыцы задач усёй вертыкалі ўлады", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.



Фотаздымкі